Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта цяжкі дзень для Францыі», — амбасадарка Дамінік Газюі


Беларусы нясуць кветкі да францускага пасольства
Беларусы нясуць кветкі да францускага пасольства

Тэракт у Ніцы — беспрэцэдэнтная баязьлівасьць, заявіла журналістам амбасадарка Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі.

«Гэта цяжкі дзень для Францыі. Спэцыяльна было абрана францускае нацыянальнае сьвята. На сёньняшні дзень мы ведаем, што гэта быў адзін чалавек француска-мараканскага паходжаньня, на якога ў паліцыі не было дасье. Гэты тэрарыстычны акт — беспрэцэдэнтная баязьлівасьць, якая нават ня мае назвы. Гэта можа закрануць усіх, любую краіну», — цытуе БелТА дыпляматку.

Паводле амбасадаркі, у грузавіку тэрарыста былі выяўленыя муляжы зброі.

«Вядзецца сьледзтва. Рэжым надзвычайнага становішча, які павінен быў скончыцца 26 ліпеня, будзе працягнуты», — заявіла Дамінік Газюі.

«Што тычыцца абранай даты, 14 ліпеня, гэта самае горшае, што магло здарыцца. У гэты дзень мы сьвяткуем правы чалавека. І мы бачым забойчае варʼяцтва аднаго чалавека», — дадала пасол.

Дамінік Газюі падзякавала беларускаму народу за спачуваньні і падтрымку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG