У ноч на 21 сьнежня ня стала беларускага журналіста, аўтара youtube-каналаў «Жыцьцё-Малiна» і «Загляне сонца», экс-журналіста газеты «Всё о футболе» і Goals.by/Tribuna.com Мікіты Мелказёрава.
Мелказёраву было 37 гадоў.
Пра сьмерць Мелказёрава ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная жонка. Ягоную сьмерць Свабодзе пацьвердзіў калега Мікіты Аляксандар Івулін.
Падрабязнасьці і прычыны сьмерці вядомага журналіста пакуль не вядомыя.
Апошнія гады Мікіта жыў у Варшаве. Ён вымушаны быў эміграваць у Польшчу празь перасьлед у Беларусі, як і сотні іншых журналістаў. Ён займаўся каналам «Жыцьцё-Малiна», дзе запрашаў на размовы славутых асобаў, робячы зь імі інтэрвію на розную тэматыку, у тым ліку палітыкі і спорту.
Форум