Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі ўсклалі кветкі і запалілі зьнічкі каля французкай амбасады ў Менску.
Такім чынам палітыкі ўшанавалі памяць ахвяр учорашняга тэракту ў Ніцы.
У жалобнай акцыі ўзялі ўдзел старшыня АГП Анатоль Лябедзька, намесьнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, прэтэндэнты ў кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі Мікалай Казлоў, Вольга Кавалькова і Вольга Маёрава.
Як паведаміў Свабодзе Юрась Губарэвіч, правацэнтрысты наведалі амбасаду, дзе пакінулі супольны запіс у жалобнай кнізе, а таксама сустрэліся з амбасадаркай Францыі Дамінік Газюі і выказалі ёй спачуваньні.