Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр брытанскі музыка Крыс Ры


Крыс Ры ў 2009 годзе
Крыс Ры ў 2009 годзе

Ва ўзросьце 74 гадоў памёр брытанскі сьпявак і гітарыст Крыс Ры, вядомы, у прыватнасьці сваімі песьнямі «Driving Home for Christmas» і «The Road To Hell».

«Ён мірна памёр у бальніцы сёньня пасьля кароткай хваробы, у коле сям'і», — гаворыцца ў заяве яго жонкі і дваіх дзяцей, якую цытуе BBC.

Ры нарадзіўся ў ангельскім горадзе Мідлсбра ў бацькі-італьянца і маці-ірляндкі маці — ягоная сям'я займалася бізнэсам з марожаным. Ры атрымаў вядомасьць яшчэ ў канцы 1970-х, але ягоныя галоўныя хіты былі запісаныя ў 80-я.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG