Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адмовіцца Расея ад вайсковай прысутнасьці ў Беларусі?


Уладзімір Папоўкін
Уладзімір Папоўкін

Камандуючы касьмічнымі войскамі Расеі Ўладзімір Папоўкін заявіў, што Расея найбліжэйшым часам плянуе адмовіцца ад усіх радыёлякацыйных станцый, разьмешчаных за мяжой.


Ці закране гэта расейскія аб’екты на тэрыторыі Беларусі?

Паводле Ўладзіміра Папоўкіна, расейскі бок ня хоча залежаць ад волі краінаў, на тэрыторыі якіх знаходзяцца РЛС – Украіны, Азэрбайджану, Казахстану і Беларусі.

Прэсавы сакратар беларускага міністэрства абароны Вячаслаў Раменьчык сказаў, што ён не камэнтуе расейскіх ваенаначальнікаў:

“Аб’екты, якія знаходзяцца ў Беларусі – гэта расейскія аб’екты, таму гэта сфэра кампэтэнцыі міністэрства абароны Расеі. Мы працуем з Расеяй на ўзаемавыгадных умовах, на парытэтных пачатках. Таму гэта выгадна Рэспубліцы Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку і ў вайсковым супрацоўніцтве”.

Нагадаем, у Ганцавічах разьмешчаная расейская РЛС “Волга”, а ля Вялейкі расейская радыёстанцыя “Антэй”. Яны агулам займаюць больш за 850 гектараў. Тут працуе каля дзьвюх з паловай тысячаў расейскіх вайскоўцаў. Абодва аб’екты абыходзяцца Расеі прыкладна ў 20 мільёнаў даляраў штогод.

Расейскі дэпутат Канстанцін Затулін сказаў, што ў зьвязку з жаданьнем Украіны ўступіць у НАТО Расея на днях дэнансавала пагадненьне з Украінай аб выкарыстаньні РЛС. Гэтыя станцыі былі ўкраінскімі, і там не працавалі расейскія вайскоўцы. Расея плаціла за інфармацыю каля паўтары мільёна даляраў ў год. Аднак украінскі бок апошнім часам запатрабаваў 7 мільёнаў. Адносна РЛС у Беларусі Канстанцін Затулін сказаў:
Мы ня бачым пэрспэктываў перамены зьнешнепалітычнага вэктару Беларусі і ніякага хваляваньня адносна працы нашых станцый ніхто ў нас у войсках не праяўляе.


“Мы ня бачым пэрспэктываў перамены зьнешнепалітычнага вэктару Беларусі і ніякага хваляваньня адносна працы нашых станцый ніхто ў нас у войсках не праяўляе”.

Падчас спрэчак з Расеяй па цэнах за энэрганосьбіты Аляксандар Лукашэнка даваў даручэньне падлічыць, колькі расейцы вінаватыя ў тым ліку за вайсковыя аб’екты. Паводле Канстанціна Затуліна, цяпер сытуацыя памянялася:

“Спрэчкі на гэты конт вырашаныя. Ці надоўга, ці назаўсёды – я гарантаваць не магу. Таму нічога ня ведаю аб патрабаваньнях Беларусі ў дадзены момант, зьвязаных з гэтымі аб’ектамі”.

Паводле вайсковага аглядальніка зь Менску Аляксандра Алесіна, у заявах расейскага камандуючага ёсьць нейкая каньюнктура:

“Расея ў зьвязку з абвастрэньнем стасункаў з ЗША будзе ўсяляк дэманстраваць сваю прысутнасьць, асабліва на заходнім кірунку, і не адмовіцца ад гэтых вайсковых аб’ектаў. Можа нават і новыя расейскія аб’екты кшталту авіябазаў зьявяцца на нашай тэрыторыі”.

Адзін з актывістаў кампаніі “РЛС – пагроза для Беларусі”, сябра БНФ Павал Батуеў заявіў, што прысутнасьць расейскіх аб’ектаў шкодная як у экалягічным, так і палітычным сэнсе:

“Мне абсалютна не падабаецца прысутнасьць вайсковых аб’ектаў іншых краінаў на тэрыторыі Беларусі. І расейскіх у тым ліку. Хаця яны там увесь час кажуць, што гэта неяк уплывае на беларускую абароназдольнасьць. Я ня ведаю ніводнага прыкладу з гісторыі, калі прысутнасьць расейскіх войскаў уратавала Беларусь ад нейкага ўмяшальніцтва”.

У Ганцавічах разьмешчаная расейская РЛС “Волга”. Адпаведна з пагадненьнем, уся маёмасьць разам зь зямельным участкам (больш за 200 гактараў) перададзена на карыстаньне Расеі цягам 25 гадоў. Узамен Беларусь бязвыплатна карыстаецца расейскім палігонам “Ашулук”. На станцыі працуе каля дзьвюх тысячаў расейскіх вайскоўцаў. На тых жа ўмовах ля Вялейкі разьмешчана расейская радыёстанцыя “Антэй”, якая займае 650 гактараў. Тут працуе каля 350 расейцаў. Абодва аб’екты абыходзяцца Расеі прыкладна ў 20 мільёнаў даляраў штогод.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG