Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Ільля Жалезьнякоў — беларус, якому ў Польшчы перасадзілі донарскае сэрца


Ільля Жалезьнякоў
Ільля Жалезьнякоў

Ільля паходзіў з Гомлю, але адносна даўно жыў у Польшчы.

Пра сьмерць 35-гадовага Ільлі Жалезьнякова паведаміла «Эўрарадыё», якое наведвала беларуса ў шпіталі.

Перад тым паўтара года Ільля фактычна пражыў у лякарні. У сакавіку 2025 году яму зрабілі перасадку.

Але новае сэрца не прыжылося. У лістападзе Ільлі ня стала. Яго пахавалі ў Беларусі.

Жалезьнякоў працаваў татуіроўнікам, займаўся гэтым рамяством вельмі даўно, з падлеткавага ўзросту, калі яшчэ жыў на радзіме. У 2018-м адгукнуўся на прапанову працы ў Польшчы, у Сылезіі, і пераехаў туды. Жонка, на прыезд якой Ільля спадзяваўся, вырашыла застацца ў Беларусі.

У 2022 годзе Ільля раптоўна стаў пачувацца кепска, на нагах зьявіліся вялізныя ацёкі. На спатканьні зь дзяўчынай ён пачаў траціць прытомнасьць. Пазьней лекары паведамілі, што ягонае сэрца працуе толькі на 16%.

Жалезьнякову зрабілі апэрацыю, уставілі кардыёстымулятар. Але ён лічыў, што мэдыкі тады не заўважылі галоўнай праблемы — у яго не да канца закрываўся кляпан у сэрцы паміж страўнічкамі. І менавіта апэрацыя з кляпанам мела быць першай, а ўжо толькі потым кардыёстымулятарам.

Беларус зьявязваў сваё захворваньне ў такім маладым узросьце з тым, што перажыў шмат стрэсаў, у тым ліку страту дзіцяці — дачка нарадзілася на сёмым месяцы і неўзабаве памерла. Тое, як успамінаў Жалезьнякоў, «зламала» як жонку, так і яго.

Але на першай апэрацыі справа ня скончылася. Кардыёстымулятар разладаваўся, адбылося заражэньне крыві. Паставілі другі, а тады тржэба было апэраваць кляпан. Лекары прызнаваліся, што ня ведаюць, «дзе падшыць», і вырашылі рабіць імплянтацыю донарскага сэрца.

16 сакавіка яму зрабілі апэрацыю перасадкі сэрца ў варшаўскім шпіталі. Пасьля яму расказалі, што ён тройчы паміраў на апэрацыйным стале, але яго здолелі апрытомніць. Два тыдні пасьля Ільля ляжаў у рэанімацыі. На жаль, з новым сэрцам Ільля не пражыў нават году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG