“Мы ня хочам залежыць ад волі краінаў, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца”, - заявіў сёньня падчас прэсавай канфэрэнцыі Ўладзімер Папоўкін.
Усе РЛС – гэта энэргаёмістыя складаныя сыстэмы, якія могуць быць выведзены са строю любой дывэрсіяй. Да таго ж Расея ня можа быць да канца ўпэўненая, што іх паказаньні дакладныя.
«У Беларусі, Казахстане працуюць нашы грамадзяне, а на Ўкраіне, да прыкладу, за РЛС адказвае нацыянальная касьмічная агенцыя Ўкраіны – якая ж можа быць дакладнасьць», - заявіў камандуючы.
Расейцы ўжо падрыхтавалі комплексны праект разьвіцьця сыстэмы папярэджаньня ракетных нападаў, каб было замкнёнае поле па тэрыторыі Расеі. Новую станцыю папярэджаньня ракетных нападаў плянуецца ўзьвесьці на поўдні, бліжэй да Ўралу, яшчэ адну – бліжэй да Краснаярску, каб закрыць паўночны ўсход Расеі.