Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заходні друк пра пераемніка Пуціна


Міжнародны друк абмяркоўвае абвяшчэньне імя пераемніка Уладзіміра Пуціна. Учора Пуцін падтрымаў кандыдатуру віцэ-прэм’ера Дзімітрыя Мядзьведзева.

Брытанская "Guаrdian" зьмясьціла артыкул пад загалоўкам “Месца Пуціна зойме чалавек Пуціна”. Паводле газэты, унікальнасьць расейскай палітычнай сыстэмы палягае ў тым, што імя будучага прэзыдэнта вядомае без аніякіх выбараў. Хаця фармальна кандыдатуру Мядзьведзева выставілі 4 буйныя партыі, аднак вырашальнай была падтрымка з боку Пуціна, які сказаў, што “ведае Мядзьведзева ўжо 17 гадоў і поўнасьцю яму давярае”. Паводле брытанскай газэты, Пуцін абраў сваім пераемнікам поўнасьцю лаяльнага чалавека, які пасадай абавязаны толькі яму. Рэпутацыя лібэрала не зьвязанага ні з КДБ, ні з сілавымі структурамі павінна выклікаць станоўчую рэакцыю з боку Захаду. З другога боку, абіраючы сваім пераемнікам Мядзьведзева, Пуцін пакідае пасаду прэзыдэнта, але не разьвітваецца з ўладай,–адзначае брытанская "Guаrdian".
Падобную думку наконт станоўчай рэакцыі Захаду выказвае газэта "FinancialTimes". “Рэпутацыя лібэрала павінна выклікаць ухваленьне з боку Захаду”. Незважаючы на тое, што Мядзьведзеў узначальвае “Газпром”, які многія лічаць сымбалям пуцінскага, дзяржаўнага капіталізму, аднак ў эканоміцы Мядзьведзева лічаць лібэрам. Газэта цытуе аднаго зь іншых крамлёўскім лібэралаў, Валошына, які заявіў: “У Мядзьведзева правільны погляд на дэмакратыю, на свабоду прэсы, на рынак і для Захаду ён будзе ўдалым варыянтам".
Амэрыканская газэта “WashingtonPost адзначае, што “Пуцін зрабіў свой выбар не аглядаючыся на дэмакратыю”. Нечаканае ўзвышэньне Мядзьведзева зноў пацьвердзіла, што Расея вярнулася да той палітычнай сыстэмы, у якой усе важнайшыя падзеі залежалі ад прыхамаці аднаго чалавека. Паводле газэты, уся надзея на вяртаньне да дэмакратычнай Расеі атрыманай Пуцінам у спадчыну 8 гадоў палягае ў тым, што Мядзьведзеў адносна малады. Праз некаторы час Пуціну можа быць цяжка кантраляваць свайго пераемніка, не парушаючы пры гэтым Канстытуцыю. Што тычыцца Захаду, дык таму застаецца толькі спадзявацца, што сам Мядзьведзеў у большай ступені чым афіцэр КГБ і сілавыя структуры будзе зацікаўлены ў пабудове свабоднага грамадзтва.
Яшчэ адна амэрыканская газэта "WallStreetJournal" зьмясьціла артыкул пад загалоўкам “ Чалавек Пуціна”. Газэта канстатуе, што называючы свайго пераемніка Пуцін ўсё роўна захавае ўплывы, будзе дзейнічаць спаза кулісаў. Аднак бадай галоўнае для яго – свая ўласная скура. Справа ў тым, што пасьля ліквідацыі самым Пуцінам часткі дэмакратычных свабодаў, цяпер расейскі прэзыдэнт валодае вельмі шырокімі паўнамоцтвамі. Восем гадоў таму атачэньне Ельцына таксама лічыла ягона пераемніка - Пуціна маладым, палітычна слабым і лаяльным, аднак скарыстаўшы ледзь не царкскія паўнамоцтвы Пуцін хутка пазбыўся людзей Ельцына, якія яго прывялі да ўлады. У кожным разе, тое, што Пуцін назваў сваім пераемнікам поўнасьцю прадказальнага чалавека, нічога не гаворыць пра тое, якім ён будзе і куды пойдзе Расея-адзанчае газэты "WallStreetJournal".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG