Дзейны прэзыдэнт Уладзімер Пуцін заявіў, што цалкам падтрымлівае гэтую кандыдатуру. Уладзімер Пуцін сказаў, што “ведае Дзьмітрыя Мядзьведзева і цесна і плённа працаваў зь ім больш чым сямнаццаць гадоў”.
Уладзімер Пуцін сказаў, што лічыць рэальным гарантаваньне пераемнасьці ўлады ў Расеі з улікам таго, што чатыры партыі вылучылі адзінага кандыдата ў прэзыдэнты, прычым дзьве з гэтых партый зьяўляюцца парлямэнцкімі і маюць у Думе ўстойлівую большасьць.
Са свайго боку Дзьмітрый Мядзьведзеў паведаміў, што кансультацыі, якія тычацца яго кандыдатуры, будуць працягнутыя ў найбліжэйшыя два дні.