(Карэспандэнт: ) “Добры пан Бог даў кінарэжысэру два вокі, каб адным глядзеў у камэру, а другім пільна назіраў за ўсім, што адбываецца вакол яго”, – гэтак Анджэй Вайда кажа пра сваю прафэсію.
Вайда нарадзіўся ў 1926 годзе ў Сувалках у сям’і афіцэра польскага войска і настаўніцы. Сам сябе ён называе “інтэлігентам у другім пакаленьні” і ганарыцца тым, што яшчэ ягоны бацька быў сынам селяніна з-пад Кракава. Дарэчы бацьку ў 1939 годзе забралі ў палон “саветы” і забілі ў Катыні.
Да біяграфіі рэжысэра мы яшчэ вернемся, а цяпер пяройдзем да размовы з Анджэем Вайдам. На інтэрвію з рэжысэрам ня трэба было доўга чакаць – пасьля вяртаньня з Парыжу ён пагадзіўся сустрэцца, папрасіўшы пры гэтым прабачэньня, што ня змог зрабіць гэтага хутчэй.
Нашую размову я пачаў зь ліста шэрагу выбітных польскіх творцаў, палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў у падтрымку дэмакратычных пераменаў у Беларусі, што быў надрукаваны сёлета ў “Газэце выборчэй”. Анджэй Вайда апошнім часам ня часта выступае ў палітычных ці грамадзкіх справах, і таму я запытаўся, чаму для Беларусі было зробленае выключэньне. Ці значыць гэта, што рэжысэр лічыць важнымі для палякаў беларускія праблемы?
(Вайда: ) “Так, я лічу гэта важным. На маю думку, такія звароты, усё ж не застаюцца незаўважанымі. Акрамя гэтага, ведаеце, гэта ненармальна, калі тыя хто разумее, што адбываецца, маюць свой погляд на тое, што адбываецца і маюць за сабой доўгае жыцьцё, жыцьцёвы вопыт – таксама грамадзкі і палітычны, маўчалі. Для мяне гэта проста абавязак. Канечне, сёньня ўсё часьцей можна пачуць галасы, якія кажуць, а што там гэтыя інтэлектуалы-маралісты, нам усё дазволена, ніякіх аўтарытэтаў няма. Я не магу на гэта пагадзіцца, бо гэта няправільна. На маю думку, таксама як настаўнікі вучаць дзяцей, а ў палітыцы і грамадзкім жыцьці выступаюць дасьведчаныя грамадзкія дзеячы ці палітыкі, інтэлектуалы, аўтарытэтныя людзі ў галіне культуры таксама маюць права выказацца, незалежна ад таго, што гэта можа камусьці не падабацца”.
(Карэспандэнт: ) Аказалася, што Анджэй Вайда, які аб’езьдзіў ледзь ня ўвесь сьвет ніколі за свае 79 гадоў ня быў у Беларусі. Як так магло здарыцца?
(Вайда: ) “Не, уявіце сабе, што я ніколі ня быў у Беларусі цягам свайго доўгага жыцьця. Патлумачу чаму. Ведаеце, калі мае фільмы, напрыклад,у савецкія часы і паказвалі ў Савецкім Саюзе, дык гэта былі выключна два месцы – Масква і тагачасны Ленінград. Там, канечне, былі найвялікшыя савецкія кінастудыі. Туды мяне таксама, часам выклікалі, калі былі нейкія арганізацыйныя пытаньні. Ну і там, паўтаруся, у гэтых двух гарадах, часам дэманстравалі мае фільмы. Так што ў Беларусі я ніколі ня быў, ну але гэта не адзінае месца на зямлі дзе я ня быў, так што ёсьць яшчэ куды паехаць”.
(Карэспандэнт: ) У савецкія часы фільмы, зробленыя ў Беларусі, Украіне, ці Літве, называлі аднолькава – “савецкім кіно”. З гледзішча выбітнага творцы, які жыў і працаваў у тыя часы ў Польшчы, ці сапраўды ўсе фільмы з Савецкага Саюзу былі аднолькавыя, савецкія?
(Вайда: ) “Украінскае кіно мела іншы характар, адрозьнівалася ад іншых савецкіх фільмаў. Рэч у тым, што на ўкраінскае кіно несумненна меў уплыў Даўжэнка – гэта быў чалавек зь вялікім талентам, які цяжка пераацаніць. Калі савецкае кіно толькі паўставала, ён унёс у гэтыя сухія, фармальныя фільмы элемэнты паэзіі прыроды, пачуцьцяў. Ранейшыя савецкія фільмы, зробленыя пад дыктоўку сыстэмы, гэтага ня мелі”.
(Карэспандэнт: ) У часе вайны Анджэй Вайда жыў у Кракаве і працаваў у майстэрні свайго дзядзькі. Той, дарэчы, хаваў у сваёй хаце габрэяў, так што будучы рэжысэр мог у кожны момант загінуць, калі б пра гэта даведаліся акупанты.
Вайда кажа, што менавіта тады добра зразумеў, што такое цяжкая фізычная праца і потым, калі здымаў свае знакамітыя фільмы, сярод якіх “Чалавек з мармуру”, прысьвечаны лёсу рабочага, дык добра ведаў, што робіць.
Пасьля сканчэньня Другой усясьветнай вайны Вайда пайшоў вучыцца ў кракаўскую акадэмію мастацтваў ім Яна Матэйкі, бо, маючы здольнасьці да маляваньня, хацеў стаць мастаком.
“Даволі хутка мы зразумелі, што тут ёсьць нейкая супярэчнасьць. Мы малюем акты, кветкі, карціны ў стылі францускага мастацтва, але наш ўласны досьвед, сьвет, быў зусім іншы. Мы бачылі акупацыю, канцлягэры, бачылі ўвесь гэты бруд, некаторыя з нас прыйшлі ў акадэмію адразу з войска. Мы адчувалі, што маем, хочам сказаць нешта іншае але праз гэтае мастацтва не ў стане выказаць таго, што мы хочам сказаць...” – успамінае будучы рэжысэр.
Пасьля трох гадоў навучаньня ў кракаўскай акадэміі мастацтваў Вайда зразумеў, што гэта ня тое, чым ён хацеў займацца і тады, выпадкова пабачыўшы аб’яву аб прыёме студэнтаў у Школу кіно ў Лодзі, вырашыў пайсьці туды...
Перад тым, як задаць наступнае пытаньне, працытую словы зь ліста-рэкамэндацыі выбітнага рэжысэра Сьцівена Сьпілбэрга, які той напісаў чальцам амэрыканскай кінаакадэміі, калі Вайда быў намінаваны на “Оскара”.
“Прыклад Анджэя Вайды нагадвае нам, стваральнікам фільмаў, што часам гісторыя можа спраўдзіць наколькі мы адважныя, змусіць нас здаваць нечаканы і сур’ёзны іспыт, калі гледачы будуць чакаць ад нас падтрымкі іхнага духу, калі мы можам апынуцца перад неабходнасьцю рызыкнуць кар’ерай каб абараніць гонар і свабоду нашых грамадзтваў”.
Сапраўды, у сацыялістычныя часы, людзі мастацтва, у тым ліку і рэжысэры, нярэдка апыналіся перад няпростым выбарам – ісьці на кампраміс і мець усё, ці заставацца бескампрамісным і ня мець нічога.
Ці павінен увогуле творца выказвацца, браць удзел у нейкіх грамадзкіх, палітычных справах, калі ягоны народ, ягоная краіна ў няволі?
(Вайда: ) “Рабіць нешта ў любым выпадку трэба – такую традыцыю мае польскае мастацтва. Творца ня можа маўчаць, калі дрэнна ягонаму народу. Вялікія творы польскай літаратуры нарадзіліся ў эміграцыі, у Парыжы. Міцкевіч, Славацкі, Норвід – нашыя найвялікшыя літаратары былі эмігрантамі. Яны пісалі за мяжой, у тым ліку, і творы грамадзкага характару. Такія творы былі тады патрэбныя. Краіна, якая больш за стагодзьдзе адсутнічала на мапе Эўропы, захоўвалася ў марах і культурнай сьвядомасьці палякаў, і дзякуючы гэтаму Польшча адрадзілася.
У часы ПНР было дзьве дарогі. Першая, і я вельмі паважаў тых, хто абраў гэты шлях, палягала ў тым, каб быць у жорсткай апазыцыі да ўладаў. Я дасканала разумеў і паважаў гэты супраціў. Але гэта азначала, што яны цалкам адсутнічалі ў мастацтве – кіно, літаратуры, тэатры. Быў і іншы шлях – спрабаваць нешта рабіць у тых абмежаваных умовах, якія ёсьць. Цяжка было палагодзіць адно з другім. Калі я рабіў, напрыклад, такі фільм, як “Чалавек з мармуру”, а гэты фільм быў абсалютна “непрахадны” з пункту гледжаньня тагачаснай цэнзуры, дык калі б я ў тым часе выступаў зь нейкімі заявамі пратэсту ці браў удзел ў акцыях пратэсту, дык гэта была б найлепшая зачэпка, каб забараніць ня тое што пракат, а нават здымкі фільму. Так што трэба было выбіраць.
Я лічу, што мне было і ёсьць што сказаць гэтым фільмам палякам, а перадусім да палякаў я заўсёды зьвяртаўся ў сваёй творчасьці, таму трэба было вырашаць. Калі я хацеў размаўляць з польскім гледачом, з польскім грамадзтвам пры дапамозе сваіх фільмаў, дык я быў вымушаны пазьбягаць пэўных палітычных дэклярацыяў, якія зрабілі б немагчымай ня толькі дэманстрацыю маіх фільмаў, але і напэўна таксама здымкі”.
(Карэспандэнт: ) Фільм Анджэя Вайды “Чалавек з мармуру” быў зьняты ў 1977 годзе і стаў адным з найбольш значных фільмаў у польскай гісторыі. Галоўны герой стужкі – а падзеі адбываюцца ў 50-я гады – муляр Матэуш Біркут, якога малады кінадакумэнталіст разам з партыйным кіраўніком адной з ударных будоўляў вырашылі выкарыстаць, каб ўсталяваць новы рэкорд у хуткасьці кладкі цэглы. Дакумэнталіст атрымлівае добры матэрыял, а кіраўнік будоўлі – прасоўваецца далей па партыйнай лесьвіцы, абодва – пахвалу партыйнага начальства. Для гэтага абраны менавіта Біркут – разам з памочнікамі ён, натуральна пад наглядам спэцслужбаў, павінен пакласьці 30 тысячаў цаглінаў цягам адной зьмены.
Сам Біркут верыць, што ягоная працоўная ахвяра патрэбная, перадусім, радзіме і адкідае сумненьні свайго сябра, таксама будаўніка, які не без падставаў лічыць, што іх могуць выкарыстаць толькі для таго, каб зрабіць фільм – бо будучых рэкардсмэнаў добра кормяць, дбаюць пра іх.
Фрагмэнт фільму. (Біркут: ) “Ты што, думаеш, што я гэта для фільму раблю! Не! Уяві, калі б так хутка ўсе працавалі, дык дом можна было б пабудаваць за два тыдні, а можа і цягам тыдня! Гэта ж цудоўна, усе мелі б дзе жыць. Ну дык зробім жа гэта!”
Біркут становіцца героем працы, атрымлівае кватэру, але потым, калі ў выніку няшчаснага выпадку на будоўлі ён ужо ня можа быць скарыстаны ў якасьці жывой “агіткі”, улады забываюцца на нядаўняга героя, спэцслужбы арыштоўваюць ягонага найлепшага сябра. У выніку – горкае расчараваньне ў тагачаснай сыстэме і парадках.
Паводле сцэнару, свой дакумэнтальны фільм – дыплёмную працу, пра Матэуша Біркута спрабуе ў Польшчы 70-х гадоў зьняць маладая рэжысэрка Агнешка, якая ў выніку працы над фільмам і даведваецца пра ягоную трагедыю.
Цяжка ўявіць, каб такі фільм быў зьняты а тым больш паказаны ў 70-я гады напрыклад у Савецкім Саюзе. Як гэта было магчыма ў сацыялістычнай Польшчы? Прычым тут гаворка ня толькі пра “Чалавека з мармуру”, але пра шэраг фільмаў іншых рэжысэраў, якія ўтрымлівалі адкрытыя зьдзекі з сацыялістычнага ладу. Працягвае Анджэй Вайда.
(Вайда: ) “У Польшчы, трэба сказаць, была крыху іншая сытуацыя. Так, была апазыцыя, але з другога боку барыкадаў таксама былі людзі, якія хацелі нешта зрабіць для польскай культуры. Вось вам прыклад – міністар культуры ПНР Юзэф Тэйхма, ад якога цалкам залежала, зьявіцца ці ня зьявіцца фільм “Чалавек з мармуру” на экранах, ці будзе ўвогуле зьняты, дапамог, але наступствы для яго былі значна больш сур’ёзныя, чым для мяне, бо палітычныя наступствы заўсёды былі ў тыя часы больш сур’ёзныя. Шанцы былі – яны, канешне то павялічваліся то памяншаліся, але той, хто рабіў шмат фільмаў так як я, меў шанец, што ў той момант, калі раптам, з прычыны зьмены першага сакратара, ці іншых палітычных зьменаў, нейкі як цяпер кажуць не зусім “паліткарэктны” фільм атрымаецца ўсё ж зрабіць. Бо шмат якія фільмы ня мелі шансаў з’явіцца дзесяцігодзьдзямі. Напрыклад сцэнар “Чалавека з мармуру” чакаў 12 гадоў, пакуль атрымалася зьняць па ім фільм”.
(Карэспандэнт: ) Але ад грамадзкай і апазыцыйнай дзейнасьці Анджэй Вайда ўсё ж ня змог устрымацца. У 1981 годзе –ён стаў чальцом камітэту дарадцаў пры Леху Валэнсе, а пазьней ад “Салідарнасьці” балятаваўся ў Сэнат, выйграў выбары.
Але калі паглядзець на фільмаграфію Вайды дык складаецца ўражаньне, што палітычная дзейнасьць не перашкаджала яму працягваць здымаць кіно, прычым у часы супрацоўніцтва з Валэнсам – у 1981 годзе ён здымае слыннага “Чалавека з жалеза”, а ў часе сэнатарства ў 1990-м яшчэ больш знаны фільм “Корчак”, які называюць адным з найбольш важных эўрапейскіх фільмаў аб Галякосьце – вынішчэньні габрэяў нацыстамі.
Як жа атрымлівалася сумяшчаць палітыку і кіно?
(Вайда: ) “Я тады ўвогуле пра гэта ня думаў. Калі паўстаў першы некамуністычны ўрад на чале з Тадэвушам Мазавецкім, абіраўся першы парлямэнт у часткова свабодных выбарах, гэта быў проста абавязак – дапамагчы. Калі я рабіў такія фільмы, заклікаў праз гэтыя фільмы палякаў да пераменаў, дык ня мог, калі гэтыя перамены пачаліся, ня мог адыйсьці ў бок і засяродзіцца толькі на кіно. Я лічыў, што маё месца сярод тых, хто гэтыя перамены рэальна робіць. Акрамя таго, мала хто памятае цяпер, што калі ў выніку пагадненьняў “Круглага стала” камуністы пагадзіліся на часткова свабодныя выбары і мы, людзі “Салідарнасьці”, вырашылі ўзяць у іх удзел, “Салідарнасьць” практычна ня мела шансаў паказаць сваіх кандыдатаў, правесьці паўнавартасную выбарчую кампанію. І адзіным выхадам было зьвярнуцца да людзей добра вядомых у краіне, каб яны балятаваліся – і гэта правільна.
Я тады прыехаў у Сувалкі, дзе нарадзіўся, каб ад гэтага рэгіёну балятавацца ў Сэнат як кандыдат “Салідарнасьці”. Мясцовыя жыхары мяне добра ведалі – хто я такі, як мяне завуць, ведалі маі фільмы, і таму за мяне прагаласавалі. А калі б там балятаваўся нехта іншы, можа і ў сто разоў лепшы ад мяне як палітык, дык ён ня меў бы шанцаў”.
(Карэспандэнт: ) Перад тым, як задаць наступнае пытаньне, зноў працытую словы зь ліста-рэкамэндацыі выбітнага рэжысэра Стывена Сьпілбэрга, які той напісаў чальцам амэрыканскай кінаакадэміі, калі Вайда быў намінаваны на “Оскара”:
“Аматары кіно лічаць Анджэя Вайду адным з найбольш выбітных рэжысэраў у гісторыі кіно, які шматкроць накіроўваў увагу сьвету ў бок эўрапейскага кіно. Намагаючыся паказаць найбольш годныя ўзьлёты і найбольш змрочныя закуткі эўрапейскай душы, ён натхняў нас усіх задумацца над уласнай чалавечнасьцю. Вайда належыць Польшчы, але ягоныя фільмы гэта частка культурнай спадчыны ўсяго чалавецтва”.
Ці маюць рацыю тыя, хто кажа, што сапраўднае, вартаснае кіно паўстае толькі ў Эўропе, а ў ЗША – толькі камэрцыйны хлам?
(Вайда: ) “На маю думку тут ёсьць нейкае непаразуменьне, бо існуе рознае амэрыканскае кіно. У Амэрыцы здымаюць шмат кіно, якое можна назваць фільмам грамадзкім, праблемным, фільмам мастацтва. У кожны пэрыяд у ЗША зьяўляліся фільмы, якія глыбока краналі і паказвалі, чым можа быць кінамастацтва. Ад нямога кіно, ад Орсана Ўэлса і да нашага часу ў ЗША здымаліся і здымаюцца высокамастацкія фільмы. Але адначасова робіцца вялізная колькасьць забаўляльнага тавару, які гасьцюе на экранах. Робіцца ад пачатку з мэтай прадаць яго тым, хто прыходзіць у кіно толькі і выключна для таго, каб павесяліцца”.
(Карэспандэнт: ) "Калі Анджэй Вайда атрымаў “Оскара” за ўнёсак у кінамастацтва, ў кароткай прамове ён сказаў: “Ladies and Gentlemen! Я буду гаварыць па-польску, бо хачу сказаць тое, што думаю, а думаю заўсёды па-польску. Прымаю гэтую ўзнагароду як выраз прызнаньня ня толькі для мяне, але і для ўсяго польскага кіно. Тэмамі шмат якіх з нашых фільмаў былі жахі нацызму, няшчасьці, якія нясе камунізм. Таму цяпер я хачу падзякаваць амэрыканскім сябрам Польшчы і маім землякам, якім нашая краіна абавязаная сваім вяртаньнем ў сям’ю дэмакратычных народаў, да заходняй цывілізацыі. Я вельмі хачу, каб адзіным агнём, зь якім сутыкаецца чалавек, быў агонь вялікіх пачуцьцяў – каханьня, удзячнасьці і салідfрнасьці”.
2 красавіка 2000 году Анджэй Вайда перадаў статуэтку “Оскара” “на ўсе часы” у музэй Ягелонскага ўнівэрсытэту што ў Кракаве. Ці не было шкада? Тым больш што раней, Вайда аддаў у гэты музэй сваю “Пальмавую галінку” з Канаў і “Залатога льва” з Вэнэцыі.
(Вайда: ) “Не, бо там, у музэі Ягелонскага ўнівэрсытэту, сярод іншага, захоўваецца глёбус і нататкі Мікалая Каперніка. Калі побач з рэчамі гэтага вялікага паляка знайшлося мейсца для майго сьціплага трафэю – “Оскара”, дык я магу толькі цешыцца з гэтага”.
(Карэспандэнт: ) "Гісторыя заўсёды цікавіла Анджэя Вайду, як чалавека і як рэжысэра. Ужо ў вольнай Польшчы ён зьняў цэлы шэраг фільмаў на гістарычныя тэмы, гэта і “Шапэн – прага каханьня” ці, прыкладам, “Помста”, па матывах клясычнага твору польскай літаратуры. А якое месца займае веданьне сваёй праўдзівай гісторыі ў жыцьці грамадзтва? Наколькі гэта важна?"
(Вайда: ) “Я вам скажу так, мне вельмі падабаецца адна фармулёўка, пры дапамозе якой я заўсёды ў такіх выпадках адказваю: грамадзтва без гісторыі – гэта зборышча, натоўп. Натоўп сабраўся і разышоўся, бо няма ніякага клею, які злучыў бы яго. Вось жа мінуўшчына, агульнае мінулае гэта адзінае, што ўсе людзі заўсёды маюць агульнага. Гэтае мінулае нас да чагосьці абавязвае, чамусьці вучыць, перад нечым папярэджвае”.
Анджэй Вайда – вялікі аматар і знаўца творчасьці расейскага пісьменьніка Фёдара Дастаеўскага, які мае карані ў Беларусі. У кожным пэрыядзе сваёй творчасьці ён ставіў у тэатрах п’есы і здымаў фільмы паводле Дастаеўскага, прычым ня толькі ў Польшчы, але ў Японіі, Расеі, Францыі. Чаму менавіта Фёдар Дастаеўскі?
(Вайда: ) “Гэта адзін з найбольш праніклівых пісьменьнікаў, які апісаў тое, што адбываецца цяпер. На маю думку, Дастаеўскі дагэтуль да нас вяртаецца, ці больш правільна будзе сказаць – наш сьвет ідзе ў ягоны бок. Ён ня толькі прадказаў, што будзе, але і апісаў гэта, стварыўшы геніяльных герояў – Раскольнікава, Верхавенскага, Стаўрогіна. Гэта неўміручыя постаці; сьвет ідзе ў гэты бок, на жаль. Мы думалі, што творы Дастаеўскага стануць з часам літаратурай гістарычнай, але не! Асабліва цяпер яны актуальныя, калі тэрарызм уздымае галаву. Героі Дастаеўскага, гэта, на жаль, хутчэй нашае будучае, чым мінулае”.
(Карэспандэнт: ) Ня так даўно ў маскоўскім тэатры Анджэй Вайда паставіў “Братоў Карамазавых” Дастаеўскага. Спэктакль быў вельмі высока ацэнены і крытыкамі і гледачамі. Спадар Вайда даволі часта наведвае Расею. Як гэтая краіна, на ягоны погляд, зьмянілася цягам апошняга дзесяцігодзьдзя?
(Вайда: ) “Што нас непакоіць, што насьцярожвае... Не, лепш на пачатку пра тое, што наш цешыць, а цешыць усё, што робіцца на карысьць таго, каб Расея адрадзілася як дэмакратычная краіна. Краіна, у якой ёсьць апазыцыя, краіна, якая робіць усё, каб нагнаць страчаны час.
А непакояць нас усе тыя праявы, калі Расея прадстаўляе сябе як імпэрыя, звышдзяржава. Гэта толькі замаруджвае працэс пераменаў. А паколькі я люблю расейскую літаратуру, маю там шмат сяброў, дык жадаю ім, каб дэмакратыя як мага хутчэй прыйшла ў Расею”.
(Карэспандэнт: ) Апытаньні грамадзкай думкі выразна сьведчаць аб тым, што калі гаворка ідзе пра ўсходніх суседзяў – Беларусь ці Расею, дык палякі зусім па-іншаму ставяцца да ўладаў гэтых краінаў і да простых людзей – кіраўнікоў ня любяць, а да народаў усё ж маюць сымпатыю. Ці так будзе заўсёды?
(Вайда: ) “Гэта не зусім так, бо былі ж часы, калі ўлада ў вашай краіне і ў Расеі была іншай. Мы маем дачыненьне з эвалюцыяй – не з гэтага ж пачыналася. Мы спадзяваліся, што пераможа лібэральны бок, які будзе намагацца пабудаваць сыстэму, блізкую да сыстэмаў заходніх краінаў. Тое, што адбылося, напэўна мае нейкія прычыны, але ня мусіць працягвацца вечна”.
(Карэспандэнт: ) У лютым наступнага году Анджэй Вайда пачне здымаць фільм пра Катынь. Гэты фільм, да здымкаў якога рэжысэр рыхтаваўся шмат гадоў, спрабуючы знайсьці адпаведны сцэнар, мае для яго і асабістае значэньне – у Катыні каты з НКВД расстралялі ягонага бацьку, палоннага польскага афіцэра.
“Спадзяюся, што да лета фільм будзе гатовы і на Гдыньскім кінафэстывалі адбудзецца прэм’ера стужкі”, – кажа Анджэй Вайда.
Катынь – гэта тэма для палякаў вельмі балючая. Расея ня хоча прызнаць, што забойства 25 тысячаў прадстаўнікоў польскіх элітаў было генацыдам, частка дакумэнтаў зь імёнамі расстраляных, паводле польскага боку, знаходзіцца ў Беларусі. Бо забітыя яны былі ў Курапатах...
Ці ня будзе, на думку рэжысэра, ў выніку паўстаньня фільму пра катыньскую трагедыю чарговай хвалі папрокаў і абвінавачваньняў у бок палякаў з усходу ў тым, што, маўляў, навошта да гэтага вяртацца, гэта ж гісторыя і гэтак далей...
(Вайда: ) “Я не хачу рабіць гэты фільм, каб падзяляць людзей. Тое, што адбылося ў Катыні, гэта гістарычны факт, які належыць як да польскай гісторыі, так і да гісторыі СССР і які трэба паказаць на экране.
Праўда павінна быць паказаная.
Я ўжо шмат гадоў спрабаваў неяк узяцца за гэты фільм і заўсёды меў дылему: зь якой пэрспэктывы паказаць тыя падзеі? Дзе тэма Катыні? Ці гэта само злачынства і гэта трэба паказаць на экране, ці тэма Катыні гэта драма маёй маці, што чакала на майго бацьку, якога забілі ў Катыні разам зь іншымі афіцэрамі”.
(Карэспандэнт: ) Анджэй Вайда любіць паўтараць, што ён інтэлігент толькі ў другім пакаленьні, бо ў горадзе пачаў жыць толькі ягоны бацька. Вялікі рэжысэр ганарыцца сваім вясковым паходжаньнем, чаму?
(Вайда: ) “Так, я інтэлігент толькі ў другім пакаленьні. У майго бацькі была вельмі вялікая сям’я – яны жылі ў вёсцы пад Кракавам. Але ўявіце сабе, што ў дзевяностыя гады дзевятнаццатага стагодзьдзя ўсе чацьвёра змаглі атрымаць адукацыю і, як кажуць выйсьці ў людзі. Мой бацька стаў афіцэрам, ягоны старэйшы брат стаў высокапастаўленым чыноўнікам на чыгунцы, яшчэ адзін меў вялікую фірму, а чацьверты рабіў бліскучую палітычную кар’еру, але, на жаль, заўчасна памёр.
Гэта сьведчыць аб тым, што былі вельмі добрыя школы і добрыя гімназіі, а таксама гарт, выхаваньне, вясковая кемлівасьць, якая дазволіла чатыром вясковым хлопцам дасягнуць такіх вынікаў. Я заўсёды паважаў бацьку, за тое, што ён сам пабудаваў сваё жыцьцё, самастойна ўсяго дасягнуў. Я ня тое, што не саромеюся свайго вясковага паходжаньня, а наадварот – вельмі ім ганаруся”.
(Карэспандэнт: ) “Дарэчы на працягу дзесяцігодзьдзяў розныя ўлады спрабавалі ўбіць у галаву беларусам, што яны – народ вясковы і нічога зрабіць ці дасягнуць самастойна ня могуць...”
(Вайда: ) “Ну але што ў стане даць чалавеку больш моцную базу, падмурак, калі ня вёска? Натуральна, вёска была моцна панішчаная камуністамі. Праз калектывізацыю ў сялянаў забралі ўласнасьць і гэтым забілі ў іх самае важнае – іхную ініцыятыву. Але я, натуральна, гаварыў пра іншую вёску...”