Лёс асуджаных беларускіх палітыкаў і апазыцыйных актывістаў — тэма многіх лістоў, якія дасылаюць у гэтыя дні на “Свабоду” нашы слухачы. Аўтар аднаго з такіх допісаў, Віталь Абухоў зь Менску, не пагаджаецца з многімі пачутымі ім па “Свабодзе” ацэнкамі і меркаваньнямі наконт судовага перасьледу лідэраў апазыцыі. Слухач піша:
“Столькі ў вас сьлёз і енку з нагоды таго, што пасадзілі Марыніча і Скрабца, што паслалі на “хімію” Клімава… Думаеце, людзі ім спачуваюць і шкадуюць? Ды ні кроплі. Былым міністрам ды бізнэсоўцам нашы людзі не спачуваюць. І Марыніч, і Скрабец, і Клімаў самі былі пры ўладзе, езьдзілі на дарагіх лімузінах, варочалі мільёнамі. Гэтага ім было мала? Захацелася яшчэ больш улады і грошай? Простыя людзі далёкія ад усёй гэтай валтузьні ды бойкі. І ніхто за гэтых так званых “вязьняў сумленьня” заступацца ня будзе. Лукашэнка іх сумленна папярэдзіў: палезеце ў палітыку — наракайце на сябе. Дык чаго ж яны цяпер енчаць?”
Апазыцыйная палітычная дзейнасьць, спадар Абухоў, гэта не злачынства, а адно з грамадзянскіх правоў, якое замацавана нават у беларускіх законах і Канстытуцыі. Чалавек павінен мець права выказваць і адстойваць уласныя погляды на стан справаў і палітычную будучыню сваёй дзяржавы, нават калі гэтыя погляды не супадаюць з афіцыйнымі. І калі Міхаіла Марыніча, Сяргея Скрабца і Андрэя Клімава кінулі ў турму за іхную палітычную дзейнасьць, а не за крымінальныя злачынствы, у якіх іх абвінавачваюць (а доказаў на карысьць такога сьцьвярджэньня шмат, адзін зь іх называеце ў сваім лісьце нават вы, спадар Абухоў) — то гэта трывожны сыгнал для ўсяго грамадзтва.
Вядома, можна супакойваць сябе тым, што вы не займаецеся палітыкай, ня маеце ні ўлады, ні грошай, а таму вас гэта не датычыць. У таталітарным Савецкім Саюзе многія людзі таксама так сябе супакойвалі: маўляў, змагаецца сталінскі рэжым з трацкістамі ды правымі “ўхілістамі” — гэта іх крамлёўскія сваркі за перадзел улады, мяне гэта не датычыць. Але атрымалася па-іншаму. Выкрыўшы ды асудзіўшы “ворагаў народу” сярод крамлёўскіх кіраўнікоў, камуністычныя правадыры ўзяліся шукаць і знаходзіць “трацкістаў” ды “шпіёнаў” нават сярод калгасных конюхаў.
Урывак зь ліста Мікалая Бельскага зь вёскі Малая Беліца Сеньненскага раёну. Ён піша:
“Адзін каленвал маленькага трактара “Т-25” каштуе як адна добрая карова ці конь — 780 000 беларускіх рублёў. Яшчэ два гады таму ён каштаваў у чатыры разы меней. А заробак у нашага калгасьніка — 40 000 рублёў зімой і 100 000—120 000 падчас пасяўной ці ўборкі. Пытаюся ў так званых савецкіх перабудоўшчыкаў: гэта і ёсьць ваш рынак?”
Нараканьні на тое, што калгасьнікі несправядліва пакрыўджаныя, што існуе дысбалянс коштаў на сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю вядуцца яшчэ з савецкага часу, спадар Бельскі. Гэты дысбалянс выпраўляюць ужо гадоў пятнаццаць. І сёньня мяса, малако, хлеб у Беларусі каштуюць часта не таньней, а нават даражэй, чым у суседніх краінах з рынкавай эканомікай. Падвышаць гэтыя кошты і далей ужо проста няма як — бо беларускія харчы перастануць купляць на расейскім рынку, а ўнутраны рынак яшчэ ў большай ступені пераключыцца на імпартныя харчы. Паўстае пытаньне: чаму ж пры такіх коштах у калгасьніка такія мізэрныя заробкі? Можа, таму, што ён працуе не на сябе, а на калгас, дзе па-ранейшаму захавалася неэфэктыўная і стратная сыстэма вытворчасьці з усеагульным марнатраўствам, раскраданьнем і арміяй лішніх кіраўнікоў і кантралёраў?
Наступны ліст ад Уладзімера Гардзейкі са Смалявічаў. Слухач піша:
“Мы імкліва рухаемся да згубы нацыі. Чаго вартае адно толькі маштабнае выцясьненьне беларускай мовы. Даходзіць да таго, што людзей судзяць за беларушчыну. А які чыноўнік загаворыць з вамі па-беларуску? Яшчэ ня так даўно ў нашым райвыканкаме надпісы на чыноўніцкіх кабінэтах былі беларускамоўныя. Але іх перарабілі, і цяпер усё па-расейску. Быў у краіне адзін беларускамоўны ліцэй — і той стаў для чыноўнікаў бяльмом на воку. Ці ж гэта абяцаная роўнасьць моваў? У Беларусі дзяржаўнае тэлебачаньне ахвотна паказвае, як у Латвіі расейцы пратэстуюць супраць пераводу адукацыі на латыскую мову. У гэтым іх падтрымліваюць і расейскія, і беларускія ўлады. А хто ж заступіцца за беларусаў у Беларусі? Ніхто ня супраць, каб нашы дзеці вучылі як мага больш моваў. Але ж падмуркам мусіць быць свая, беларуская”.
Відавочна, спадар Гардзейка, калі б самі беларусы ў Беларусі гэтак жа, як латвійскія расейцы ў Рызе, абаранялі свае нацыянальныя школы, дык і стаўленьне чыноўнікаў да беларускамоўнай адукацыі было б іншым. Беларуская мова пасьля рэфэрэндуму 1995 году фармальна засталася дзяржаўнай, але фактычна перастала выконваць гэтую функцыю. Ніводзін закон не забараняе беларускамоўных унівэрсытэтаў, каледжаў, тэлеканалаў, радыёстанцыяў, газэтаў… Чаму ж іх няма альбо амаль няма? Бо няма жаданьня, высілкаў, волі. Ня толькі чыноўнікаў, але, на жаль, і большай часткі грамадзтва.
Наш даўні слухач і аўтар Павал Сац зь вёскі Асавая Маларыцкага раёну ў сваім новым лісьце распавёў пра тое, зь якімі цяжкасьцямі даводзіцца сутыкацца жыхарам беларускіх вёсак, што месьцяцца ля ўкраінскай мяжы.
“Напэўна, наш прэзыдэнт так напалохаўся украінскай памаранчавай рэвалюцыі, што мяжу з Украінай пачалі ўмацоўваць. Цяпер патрабуюць пашпарты ва ўсіх, хто набліжаецца ў бок Украіны. Паўсюль усталяваныя ахоўныя электронныя пасты. Ловяць тых, хто выбраўся ў грыбы ці ягады. А нашы людзі хадзіць з пашпартамі ў лес не прывыклі. У выніку здараюцца непрыемныя інцыдэнты. Аднаго майго знаёмага, напрыклад, памежнікі доўга трымалі — зь цяжкасьцю ўдалося ўгаварыць, каб адпусьцілі. А двое хлопцаў з Макранаў трапіліся памежнікам другі раз, дык іх аформілі як парушальнікаў памежнага рэжыму, будуць судзіць. Напэўна, аштрафуюць. У той жа час, усе ў нас ведаюць: любы груз празь мяжу могуць прапусьціць, калі даць каму трэба на лапу. Вось так і жыве наша памежная паласа”.
Мяжа Беларусі з Украінай доўгі час вельмі адрозьнівалася ад беларуска-польскай, беларуска-літоўскай ці беларуска-латвійскай межаў. Тут і агароджаў з калючага дроту не ўсталёўвалі, і візаў ніколі не ўводзілі, і да дробных парушэньняў з боку мясцовых жыхароў ставіліся паблажліва. Але час мяняецца. Цяпер памежны рэжым на поўдні Беларусі ўжо мала чым адрозьніваецца ад таго, што і на іншых кірунках (апроч расейскага). Не выглядае сёньня неверагоднай і магчымасьць увядзеньня візаў для паездак ва Ўкраіну: такое зусім можа адбыцца, калі Ўкраіна даб’ецца адмены візаў для ўезду сваіх грамадзянаў у краіны Эўразьвязу.
Наш слухач Міхаіл Кандрычын зь вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёну ў сваім лісьце разважае пра вартасьці і заганы прэтэндэнтаў на ролю адзінага апазыцыйнага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.
“Я лічу, што сярод ўсіх гэтых асобаў няма роўных Шушкевічу. Але ж ён фактычна здрадзіў апазыцыі. Ды яшчэ кажуць пра ягоныя сувязі са спэцслужбамі. …Гучыць і імя камуніста Калякіна. Гэта, лічу, увогуле недапушчальна. Пасьля ўсяго, што нарабілі ў нас у мінулым стагодзьдзі камуністы, яны павінны ўвогуле быць пад забаронай. Хто застаецца? Толькі Мілінкевіч. Але яго ніхто ня ведае. Ды і каб не атрымалася, што ён таксама агент спэцслужбаў. А ўвогуле, я супраць выбараў. Якія могуць быць выбары ва ўмовах унутранай акупацыі”, — напісаў Міхаіл Кандрычын, які падпісаўся як старшыня суполкі КХП БНФ.
А якім жа тады законным чынам, калі не праз выбары, можа быць зьменена ўлада, спадар Кандрычын? Іншая справа, што гэта павінны быць выбары свабодныя, справядлівыя, празрыстыя, вынікам якіх давяралі б і само беларускае грамадзтва, і міжнародная супольнасьць. Што да вашых падазрэньняў адносна гіпатэтычных сувязяў апазыцыйных палітыкаў са спэцслужбамі… З боку кіраўніцтва вашай партыі такія абвінавачаньні на адрас палітычных канкурэнтаў частыя, але ніякіх пераканаўчых доказаў дагэтуль не гучала.
На мінулым тыдні нам таксама даслалі лісты Данута Страх са Смаргоні, Ігар Земляны з украінскага Днепрапятроўску, Валеры Місьнікоў і Аляксандар Мазго зь Віцебску. Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Перадача “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by