Якія зьмены адбываюцца ў сёньняшняй беларускай школе? І як да гэтых зьменаў ставяцца самі школьнікі — новае пакаленьне беларусаў, якое не жыло пры камуністычным рэжыме? Цікавы ліст на гэтую тэму атрымалі мы нядаўна ад старшаклясьніцы з Мазыра Натальлі Бойкі.
“Вучуся я ў дзясятай клясе адной з мазырскіх школаў, — піша Наташа. — Школа мая, як, на жаль, і ўсе астатнія гарадзкія школы — расейскамоўная. Мне пакуль толькі пятнаццаць год, але ўжо амаль тры гады, як я пачала цікавіцца лёсам нашае мовы, культуры і краіны ўвогуле. Штодзень слухаю вашае радыё, чытаю “Нашу Ніву” ды іншыя беларускія газэты і часопісы”.
У сваім лісьце на “Свабоду” Наташа Бойка апісала некалькі адметных эпізодаў са свайго школьнага жыцьця. Вось як, у прыватнасьці, у школе агітавалі за ўступленьне ў БРСМ — праўрадавую моладзевую арганізацыю, якую ўлада стварыла на ўзор колішняга камсамолу:
“Агітатар з БРСМ прыйшоў да нас на клясную гадзіну. Агітацыю пачаў з пахвальбы: маўляў, члены гэтай арганізацыі маюць права на бясплатны праезд у аўтобусах. Скончыў тым, што без БРСМаўскага пасьведчаньня ня возьмуць ва ўнівэрсытэт. Яшчэ распавёў пра заробкі на ўборцы ўраджаю дзесьці ў Краснадары. Потым я ў яго запытала: “А чым канкрэтна займаецца ваша арганізацыя?” На нейкі час ён разгубіўся. А потым зноў замахаў сваім плястыкавым пасьведчаньнем, загаварыў пра нейкія сходы ды паседжаньні, пра важныя пытаньні, якія там абмяркоўваюцца.
Зь першага разу ў сьпіс запісаліся восем чалавек. Тады агітатар яшчэ раз зрабіў упор на праблемы з унівэрам і заробкі ў Краснадары. Колькасьць завэрбаваных павялічылася да 21 чалавека. І гэта дэмакратыя? Пад канец агітатар зьвярнуўся асабіста да мяне: “А вам, дзевушка, была бы асобенна палезна ўступіць у рады БРСМ”. Я не стрымалася, кажу: “Лепш я ў каровіну ляпёшку ўступлю, чым у гэты ваш БРСМ”. Агітатар прыгразіў: “Вы яшчо пажалееце, да позна будзет”. А клясная на мяне адразу накінулася: “Ты што, як так можна гаварыць…”
Ніводзін беларускі закон, Наташа, не дае ўладальнікам бээрсээмаўскіх пасьведчаньняў перавагаў пры паступленьні ў ВНУ альбо дазволу на бясплатны праезд у грамадзкім транспарце. І калі вам і вашым аднаклясьнікам абяцаў усё гэта райкамаўскі функцыянэр, дык ён папросту хлусіў. Відавочна, як і ў колішнія камуністычныя часы, яму давялі разнарадку — колькі моладзі ён павінен так бы мовіць, “уцягнуць у шэрагі” — вось і пайшоў таварыш па школах: там падлеткі легкаверныя, недасьведчаныя, на іх лёгка паўплываць з дапамогай настаўнікаў. Гэта ж ня тое, што на заводзе альбо ва ўстанове суполкі ствараць — там фантазіямі на тэму высокіх заробкаў у кубанскіх калгасах ня дужа каго зацягнеш у палітычную арганізацыю, мэта якой — падтрымка дзейнай улады.
Мэтады цалкам камсамольскія: да 1991 году школьнікаў дакладна гэтак жа гуртом заганялі на бюро райкамаў камсамолу, выдавалі камсамольскія білеты, вабілі высокімі заробкамі на камсамольскіх будоўлях ды прымушалі зьбіраць складкі невядома на што. Праўда, тады ўсё ж любы агітатар пачынаў размову не з ільготаў і прывілеяў, а з высокай адказнасьці за выхаваньне маладога пакаленьня будаўнікоў камунізму. Потым, аднак, выявілася, што многія высокапастаўленыя камсамольскія функцыянэры першымі здрадзілі сваім высокім камуністычным ідэалам і апынуліся ў першых шэрагах тых, хто пачаў прыватызаваць былую партыйную і камсамольскую маёмасьць. Многія колішнія камсамольскія сакратары, якія ў свой час апантана заклікалі змагацца з капіталізмам, сталі банкірамі, уладальнікамі прыватных кампаніяў, пасьпяховымі мэнэджэрамі. Можна толькі здагадвацца, які лёс чакае сёньняшніх бээрсээмаўскіх сакратароў, якія зацята змагаюцца з дэмакратычнай апазыцыяй, прымушаючы моладзь калі ня верыць, то хоць бы рабіць выгляд, што толькі сёньняшняя ўлада мае права кіраваць беларускай дзяржавай.
Ліст ад афіцэра ў адстаўцы Міколы Канаховіча з Пружанаў. Спадар Канаховіч даведаўся, што вядомы апазыцыйны актывіст Алег Воўчак стварае арганізацыю былых і цяперашніх сілавікоў пад назвай “Защитники Отечества”. Мікола Канаховіч ініцыятывай незадаволены. Ён піша:
“Ужо сам назоў гэтай арганізацыі, выбачайце, выклікае агіду. Мне як беларусу, патрыёту, былому афіцэру зусім незразумела, якое “отечество” спадар Воўчак са сваімі паплечнікамі зьбіраецца “защищать”. Чаму абраная расейскамоўная назва? Можа, гэта “отечество” ад Буга да Сахаліна і ад Калінінграду да Чукоткі? Як на маю думку, дык трэба асьцерагацца такіх “зашчытнікаў” — яны да дабра не давядуць. Сапраўдныя патрыёты ня хочуць і ніколі ня будуць жыць у імпэрыі. Бо ў нас ёсьць Бацькаўшчына, Радзіма, Беларуская дзяржава. Мы — яе сыны і дочкі, яе абаронцы.
Спадар Воўчак прапануе яшчэ і прэмію заснаваць, якую б уручалі напярэдадні Дня абаронца Айчыны. Але чамусьці не ўдакладняе даты. Ці гэта будзе 8 верасьня, Дзень беларускай вайсковай славы? У гэтым ёсьць сумнеў. З тэксту няцяжка зразумець, што хутчэй за ўсё гэта будзе прыдуманая чужынцамі дата 23 лютага, якая ня мае нічога агульнага ні зь беларускай гісторыяй, ні з нацыянальнай ідэяй”.
На падставе ўсіх гэтых развагаў Мікола Канаховіч робіць наступную выснову:
“Калі нейкі палітык б’е сябе ў грудзі, клянучыся ў любві да Беларусі, а сам ненавідзіць усё беларускае — мову, культуру, гісторыю, традыцыі — ня верце яму, плюньце ў вочы, бо гэта шалёны правакатар. Не ўяўляю, як можна любіць сваю матулю, ненавідзячы яе мову”.
Мне няцяжка зразумець вашы, спадар Канаховіч, пачуцьці — пачуцьці чалавека, які апантана аддадзены ўсяму беларускаму і балюча перажывае заняпад нацыянальнай мовы, выкліканы найперш грэблівым стаўленьнем да яе з боку дзяржавы. Але паверце, спадар Канаховіч, сярод тых, хто ня надта добра ведае беларускую мову і нячаста ёй карыстаецца, ёсьць нямала людзей, якія па сутнасьці вашы аднадумцы. Яны гэтак жа лічаць сваім ідэалам дэмакратычную незалежную Беларусь, якая б ганарылася нацыянальнай гісторыяй, мела свае спрадвечныя гістарычныя сымбалі і годны статус беларускай мовы. Ня думаю, што варта гэтак агрэсіўна адмяжоўвацца ад іх толькі на той падставе, што яны не зьвяртаюцца да вас па-беларуску. Гэта беларускія рэаліі, якія павінны ўлічваць кожны палітык, калі толькі ён разьлічвае на перамогу.
Наступны ліст ад Мікалая Сьцекліна зь Менску, які падпісаўся як “былы прыхільнік “Свабоды”.
“Вас цяпер няма нідзе — ні на якіх хвалях, частотах і тэрыторыях, — паведамляе слухач. — Вы так пачалі старацца, што загубілі радыё, ня вамі створанае. Калісьці “Свабода” прымалася цудоўна, а потым — усё горш і горш. Цяпер яго няма ўвогуле. Калі людзі перасьцерагалі, хваляваліся, што вас не чуваць, вы іх супакойвалі: то зіма на двары, то сонца замінае, то дрот на вуліцу яны ня выкінулі, то антэну не купілі… Я правёў апытаньне сярод знаёмых: вас не чуюць нідзе, нават побач з чэскай мяжой.
Вашы былыя прыхільнікі гавораць цяпер пра вас з раздражненьнем, нянавісьцю і ня хочуць больш бессэнсоўных пошукаў у эфіры таго, чаго там няма. Віншую! Мая вам парада: адмоўцеся ад усяго вечаровага эфіру, пакіньце адну гадзіну раніцай. А на зэканомленыя грошы набудзьце нармалёвую частату і вярніце хаця б аднаго страчанага слухача. Паважаны спадар Жданко! Мала прафэсійна працаваць зь лістамі. Напружцеся, каб вас хоць хто-небудзь пачуў у эфіры. Калі ж мы вам не патрэбны, то вы нам — тым больш. Беларусь адрэзана ад усяго сьвету, і ваша радыё ў гэтым таксама вінавата. На абвешчаных вамі частотах добра чуваць Лукашэнкава радыё, а ня вас”, — такі трывожны ліст атрымалі мы ад Мікалая Сьцекліна зь Менску.
Я, Мікалай, выдатна разумею вашыя раздражненьне і злосьць. Ды і якія яшчэ пачуцьці могуць апаноўваць чалавека, які гадзінамі безвынікова спрабуе праз шум і трэск у эфіры настроіцца на хвалю, якую прывык і хоча чуць. Мы, журналісты “Свабоды”, самі часта сутыкаемся з падобнымі ж складанасьцямі. І паверце, спадар Сьцеклін, нам зусім неабыякава, ці чуеце вы нашы галасы.
Дыяпазон кароткіх хваляў ня надта спрыяе якасьці прыёму. На ўсе нашы шматлікія просьбы дазволіць рэтрансьляцыю Радыё Свабода з тэрыторыі Беларусі (як, дарэчы, гэта робіцца ва ўсіх іншых постсавецкіх краінах) беларускія ўлады адказалі адмовай. А апошнім часам дадаліся новыя праблемы, якія ўсё больш нагадваюць тыя, што існавалі пры камуністычным рэжыме.
Ці можна чуць Беларускую Свабоду ў сёньняшніх ва ўсіх сэнсах неспрыяльных умовах? Калі прыкладаць дзеля гэтага настойлівыя намаганьні — можна, спадар Сьцеклін. Пра гэта я магу сьведчыць, абапіраючыся на ўласны досьвед, а таксама на лісты многіх нашых даўніх слухачоў. Вось, напрыклад, урывак зь ліста Ільлі Копыла зь Менску:
“Пасьля пераходу на зімовы час мой старэнькі “Акіян-209” адмовіўся прымаць “Свабоду” на хвалях 31, 41 і 49 мэтраў. А сярэдніх хваляў і хвалі 19 мэтраў у мяне ўвогуле няма. Нічога не дала і дадатковая антэна. Але выпадкова натыкнуўся на хвалю прыкладна 25 мэтраў. Пра якасьць прыёму скажу так: “Слухаць можна”. Вось і слухаю “Свабоду” ад 18-й гадзіны”.
Думаю, спадар Сьцеклін, вам таксама варта праявіць крыху больш вытрымкі, настойлівасьці і цярпеньня. Што зробіш, калі да аб’ектыўнай інфармацыі ў сёньняшніх беларускіх умовах няма бесьперашкоднага доступу.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. Пішыце. Чакаем новых допісаў. Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by.