Слуцкія паясы даўно сталі адным з культурных брэндаў Беларусі. Іх каштоўнасьць пацьверджаная на шматлікіх эўрапейскіх аўкцыёнах. Тканыя майстрамі з залатых і срэбных нітак, яны і сёньня — прадмет гонару многіх славутых музэяў. Больш за трыццаць гадоў рыхтаваўся да выданьня альбом “Слуцкія паясы”, і вось культурная сэнсацыя адбылася дзякуючы сталічнаму выдавецтву “Асобны дах”. Пра гісторыю стварэньня альбому расказвае яго ўкладальніца кандыдат мастацтвазнаўства Мая Яніцкая.
(Скобла: ) “Спадарыня Мая, я ведаю, што над гэтым альбомам вы працавалі цягам доўгіх гадоў. А калі ўпершыню вам прыйшла ў галаву ідэя сабраць і выдаць слуцкія паясы?”
(Яніцкая: ) “Альбом ішоў да чытача доўга і пакутліва — больш за трыццаць гадоў. Што дзіўна, адначасова, у 70-я гады, зацікавіліся слуцкімі паясамі я, як мастацтвазнавец, фотамастак Валянцін Ждановіч, мастачка па тэкстылі Крываблоцкая і дызайнэр Валеры Лівунін. Ён быў ініцятарам і рухавіком выданьня альбому. Лівунін усе гэтыя трыццаць гадоў выношваў ідэю: як бы сабраць паясы і выдаць. І Богу было заўгодна, каб тры гады таму мы ўсе сустрэліся. Скажу шчыра, калі мне патэлефанаваў Лівунін і спытаўся, ці згодная я прыняць удзел у гэтым праекце, радасьці маёй не было канца! Таму што альбом “Слуцкія паясы” мною фактычна быў падрыхтаваны. Яшчэ ў 1992 годзе быў складзены каталёг слуцкіх паясоў, якія знаходзяцца ў музэях Беларусі, Расеі, Украіны і Польшчы”.
(Скобла: ) “Са школьных гадоў мы памятаем хрэстаматыйны верш Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”. Дык усё ж ткачыхі ці ткачы ткалі слуцкія паясы?”
(Яніцкая: ) “Ткацтва паясоў слуцкіх, слуцкіх дываноў, слуцкіх габэленаў пачалося яшчэ ў 17 стагодзьдзі, задоўга да таго, як была створаная Слуцкая мануфактура паясоў усходняга тыпу (пэрсыдзкіх і турэцкіх). Паясы насілі і магнаты, і шляхта, і нават сяляне, гэта быў традыцыйны элемэнт адзеньня. І іх ткалі і раней. Але па другіх узорах. Багдановіч піша: “І тчэ, забыўшыся, рука заміж пэрсыдзкага узору цьвяток радзімы васілька”.Таму паэт не памыляецца — паясы ткалі і ткачыхі, але не пэрсыдзкія паясы. А калі дасьледавалі архівы Слуцкай мануфактуры, то там жаночых прозьвішчаў сапраўды няма, толькі мужчынскія. Пры вырабе слуцкіх паясоў хто быў галоўным? Ня той мастак, які стварыў узор, рысунак на кардоне, а той ткач, які ўмеў ткаць з выкарыстаньнем срэбных і залатых нітоў. Узоры, нягледзячы на іх экзатычнасьць, ствараліся мясцовымі, беларускімі мастакамі. Мы ведаем іх прозьвішчы: Крыцкі, Лютніцкі, Гадоўскі, Хаецкі, Дубіцкія — цэлая дынастыя гравёраў, якія працавалі спачатку на Ўрэцкай гуце, а іх нашчадкі потым — на Слуцкай мануфактуры. І сьпіс беларускіх ткачоў даволі вялікі. А вядомы Ян Маджарскі з Украіны, чыё прозьвішча пазначана на некаторых паясах, — быў толькі інжынэрам, кажучы сучаснай мовай”.
(Скобла: ) “На той час (другая палова 18 стагодзьдзя) эўрапейцы мелі чым падперазацца: існавалі і высока цаніліся лівонскія, кракаўскія, валынскія паясы, маскоўскія кушакі. На якім месцы сярод іх былі слуцкія паясы?”
(Яніцкая: ) “Слуцкія паясы за кароткі час заваявалі вялікую папулярнасьць у Беларусі, Расеі і Заходняй Эўропе. Іх замаўлялі пераважна больш багатыя людзі, таму што каштавалі яны дорага.
Калі Радзівіл падпісваў дамову зь Янам Маджарскім, то там было запісана: “Абавязкова навучыць мясцовага хлопца гэтай пэрсыдзкай рабоце”. Значыць, Маджарскі быў запрошаны толькі для таго, каб навучыць мясцовых майстроў рэдкай тэхналёгіі. І ня больш. Падкрэсьлю, вытканыя паводле яе паясы карысталіся вялікім попытам”.
(Скобла: ) “Пасьля таго, як была выкананая радзівілаўская дамова, якія нацыянальныя элемэнты зьявіліся ў карунках паясоў?”
(Яніцкая: ) “Многія бачаць на слуцкіх паясах кветку васілька, другім на тых самых узорах відна гвазьдзіка, канюшына. Багдановіч убачыў васілёк, хоць чырвоных васількоў у прыродзе не існуе. А на паясах кветкі — чырвоныя, рудыя, сінія, уся колеравая гама там сабраная”.
(Скобла: ) “Паясы, зразумела, для таго, каб падпаясвацца. Даўжыня некаторых слуцкіх паясоў сягала да 5 мэтраў. Навошта такая даўжыня? Няўжо нашыя продкі былі гэткія мажныя?”
(Яніцкая: ) “Не. Поясам абкручваліся некалькі разоў, а канцы яшчэ зьвісалі па баках. Я бачыла партрэт шляхціча, на якім пояс сьпераду яшчэ і бантам завязаны. Таму паясы і былі такія доўгія — тры, чатыры, пяць мэтраў. Кожны выбіраў пояс па сваім гусьце і фігуры”.
(Скобла: ) “Слуцкія паясы ткалі. А чаму яны называюцца літыя? Слова “літы” больш падыходзіць да нейкіх мэталюргічных працэсаў”.
(Яніцкая: ) “Так, вы маеце рацыю. Літыя паясы таму, што пры іх вытворчасьці ўжываліся ня толькі ваўняныя і баваўняныя ніткі, але і мэталёвыя срэбныя і залатыя ніты. Мясцовай сарматызаванай шляхце гэта падабалася. Гэта сьведчыла пра заможнасьць гаспадара поясу. Калі пояс блішчаў — гэта выглядала шыкоўным”.
(Скобла: ) “Значыць, “залатыя паясы” — гэта не эпітэт Максіма Багдановіча. Колькі ў сярэднім золата патрэбна было на выраб пояса?”
(Яніцкая: ) “На выраб слуцкага поясу (“пэрсыдзкага”) даўжынёй у шэсьць локцяў з шаўковымі ніткамі розных колераў, а таксама са срэбнымі і залатымі нітамі ішло паўфунту золата (200 грамаў) і 47 грамаў срэбра. Таму паясы такія цяжкія”.
(Скобла: ) “Слуцкая мануфактура па вырабе паясоў перажыла тры падзелы Рэчы Паспалітай. І пасьля трэцяга падзелу ў 1795 годзе спыніла сваё існаваньне. Таму што паясы (!) былі забароненыя расейскай уладай. Я разумею, чаму была забароненая беларуская мова, чаму па-за законам апынулася сама назва “Беларусь”… Але чаму пад забаронай апынуліся слуцкія паясы?”
(Яніцкая: ) “Таму што яны надавалі шляхце гонару. Чыноўнікі Расейскай імпэрылі лічылі, што слуцкія паясы — гэта праява “польскага нацыяналізму”. Рэч Паспалітую Расея дзяліла як Польшчу і ўсіх яе насельнікаў лічыла палякамі. Расейцы хацелі, каб ніякіх сьлядоў былой велічы Рэчы Паспалітай, у якую, як мы ведаем, уваходзіла і Вялікае Княства Літоўскае, не засталося. Каб насельнікі далучаных зямель нават адзеньнем не адрозьніваліся ад расейцаў.
Але беларуская шляхта ўсё роўна насіла паясы, нягледзячы на забарону. Мне давялося бачыць паясы з вытканай на іх Пагоняй. Праўда, здымкі маюцца толькі чорна-белыя, і з гэтай прычыны паясы з Пагоняй ня трапілі ў альбом. Сёньня выдаць усе вядомыя слуцкія паясы надзвычай цяжка, таму што замежныя музэі патрабуюць за дазвол на публікацыю вялікія грошы. Гэта за савецкім часам можна было паехаць, напрыклад, у Маскву і наздымаць паясоў колькі заўгодна. І я памятаю, як мы езьдзілі туды з Валянцінам Ждановічам, і ён здымаў усё, што было трэба”.
(Скобла: ) “Вы згадалі пра свае паездкі ў маскоўскія музэі, і мне ўспомнілася, як Генадзь Каханоўскі, на той час дырэктар Маладзечанскага краязнаўчага музэю, прывёз адзін слуцкі пояс з Масквы ў свой музэй. Ён змог дамовіцца з дырэктарам расейскага Дзяржаўнага музэю Васілём Вярбіцкім, беларусам з паходжаньня, і той дазволіў выменяць пояс на нейкую даматканую посьцілку. А колькі сёньня на ўліку слуцкіх паясоў у Беларусі?”
(Яніцкая: ) “У Маладзечанскім музэі — адзін. У Музэі старажытна-беларускай культуры захоўваюцца два паясы і плюс фрагмэнты паясоў (да аднаго мэтру), нашытыя на ксяндзоўскіх арнатах. Колькі там арнатаў — дакладна сказаць не магу, у адкрытай экспазыцыі знаходзіцца толькі адзін пояс. Фрагмэнты паясоў (вельмі маленькія, па 20 см) ёсьць у Слуцкім краязнаўчым музэі. Ёсьць слуцкія паясы ў Нацыянальным мастацкім музэі”.
(Скобла: ) “А цяпер у нашай гутарцы возьме ўдзел шчасьлівы чалавек. Скульптар Генадзь Лойка знайшоў слуцкі пояс. Генадзь, дзе і пры якіх абставінах гэта адбылося?”
(Генадзь Лойка: ) “Гэта было ў 1996 годзе ў маёй роднай вёсцы Мікелеўшчына на Мастоўшчыне. Я быў летам дома, апошні курс Тэатральна-мастацкага інстытуту. Палез на гарышча ў адной хаце і бачу — нешта блішчыць на тканіне. Памятаю, адразу думка мільганула — “цьвяток радзімы васілька” зараз знайду. Разгортваю — і праўда! На жаль, даведацца, адкуль паходзіць пояс, я ня змог — гаспадару хаты, дзеду, мову адняло, а бабка таксама не разьбіралася ў дзедавых справах. Ад поясу бахрама, кутасы адарваліся, дык я стараўся прышыць іх чырвонаю ніткаю. Падшыў і думаю: трэба падараваць пояс у Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музэй. Пояс знойдзены на Мастоўшчыне, дзе ж яму быць, як ня ў гэтым, знакамітым на ўсю Гарадзеншчыну, музэі? Але, думаю, сьпярша пакажу знаходку сваім менскім сябрам.
Памятаю, у інтэрнаце на Акадэмічнай сабраліся Генадзь Сагановіч, Мікола Крывальцэвіч, Вінцук Вячорка, Анатоль Сыс. Сабраліся і сталі думаць: што рабіць з поясам. Хлопцы адгаварылі мяне ад ранейшай задумы. Памеркавалі і вырашылі — пояс павінен захоўвацца ў менскім Музэі Максіма Багдановіча. Але вырашылі не аддаваць, а прадаваць. І прадалі — за тысячу рублёў, на той час даволі вялікія грошы”.
(Скобла: ) “І на што вы іх патрацілі?”
(Лойка: ) “Пусьцілі на музыку. Тады якраз падымалася “Мроя”, і мы вырашылі купіць музычныя інструмэнты для “Мроі”, падтрымаць актуальную тады справу — беларускую рок-музыку”.
(Скобла: ) “Мы пачулі, як коштам слуцкага поясу ўвядомілася легенда беларускага року — гурт “Мроя”. Спадарыня Мая, а цяпер я раскажу пра свой выпадак. Гадоў дзесяць таму мы зь сябрамі наведаліся ў касьцёл у Ружанах. Ня ведаю, чым мы прыйшліся даспадобы ксяндзу, але ён завёў нас у захрыстыю, адчыніў шафу і — мы ахнулі. Там віселі арнаты, пашытыя са слуцкіх паясоў. Ці знаходзіцца гэтае багацьце на вашым дасьледчыцкім уліку?”
(Яніцкая: ) “Мы былі з экспэдыцыяй у Ружанах, і я бачыла тыя арнаты. Сёе-тое нам нават было дазволена сфатаграфаваць, з намі тады быў фатограф Георгі Ліхтаровіч. Але, зноў жа, здымкі тады яшчэ былі чорна-белыя, а паказваць слуцкія паясы ў чорна-белым колеры немагчыма. Так што паясы, нашытыя на арнаты ўлічаныя толькі часткова, і то толькі па Берасьцейскай, і часткова па Віцебскай вобласьці. Па астатніх — не”.
(Скобла: ) “Спадарыня Мая, паколькі мы жывем у рынкавых умовах, напрошваецца пытаньне: колькі сёньня каштуе слуцкі пояс?”
(Яніцкая: ) “Сёньняшняга рынкавага кошту слуцкага поясу я ня ведаю. Я мастацтвазнаўца. Але калі я ў 1992 годзе была ў Польшчы, і нас прымаў польскі міністар культуры з родным для нас прозьвішчам Ягела, то тады палякі ў прыватных размовах гаварылі, што на замежных аўкцыёнах за пояс давалі 300 000 даляраў. Колькі ён каштуе цяпер, праз чатырнаццаць гадоў, я ня ведаю”.