Адзін з супрацоўнікаў “Газпрому” на пытаньне нашага радыё, ці адбываюцца сёньня газавыя перамовы, на ўмове ананімнасьці адказаў так: калі яны і працягваюцца, дык толькі на ўзроўні экспэртаў. Ён таксама дадаў, што да 30 ліпеня навінаў, мабыць, ня будзе. Менавіта ў гэты дзень чакаецца візыт у Маскву беларускага прэм’ера Сяргея Сідорскага.
Сёньня аб праблеме запазычанасьці нагадаў і А. Лукашэнка. На сэлектарнай нарадзе ён адзначыў, што ня варта выкарыстоўваць газ для зернесушылак, а трэба пераходзіць на дровы:
“У нас і так праблемы з аплатай прыроднага газу. Урад, барукаючыся, вядзе гэтыя перамовы”.
Беларускі бок па-ранейшаму просіць расейскіх партнэраў адкласьці тэрмін поўнай аплаты за выкарыстаны сёлета газ. Беларусь пацьвярджае гатоўнасьць плаціць пэню з сумы амаль у 500 мільёнаў даляраў.
Разьлічыцца за газ патрэбна было не пазьней за 23 ліпеня. Некаторыя эканамісты гавораць, што неабходныя для гэтага грошы ёсьць. Чаму ж тады Беларусь так просіць адтэрміноўкі?
Дацэнт Маскоўскага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш лічыць, што гэта зьвязана з дрэнным фінансавым станам Беларусі:
“Я б не сказаў, што ў Беларусі надта багата грошай. Ну, ёсьць беларускія рублі. Але ж ёсьць і слабая магчымасьць канвэртаваць іх у больш моцныя валюты. Мне здаецца, што валюты моцна не хапае.
Што ж тычыцца нежаданьня вяртаць “Газпрому” доўг, з тых даляраў, што атрыманыя ад “Газпрому” за акцыі “Белтрансгазу”, дык гэта якраз аргумэнт на тое, што Беларусі патрэбныя грошы”.
Былы міністар зьнешнеэканамічных сувязяў Беларусі Міхаіл Марыніч лічыць інакш:
“Грошы ёсьць. Але гэта, шчыра кажучы, ужо пэўная псіхалягічна-наркатычная залежнасьць, якая нават не дазваляе падумаць лягічна і прыняць рынкавае рашэньне. Можна было б ужо і не прыніжацца, а проста выконваць дамоўленасьці”.
Кірыл Коктыш не бярэцца спрагназаваць, чым скончыцца гэтая газавая гісторыя:
“Калі расейскі прэзыдэнт неаднаразова заяўляў, што пераход на рынкавыя дачыненьні з усімі — гэта пытаньне вырашанае, дык павесьці сябе нярынкава Расея ўжо ня можа, не згубіўшы пры гэтым свайго твару. Што ж тычыцца Беларусі, дык для яе гэта таксама надзвычай важнае пытаньне. І таму наперадзе відаць тупік, які ня факт, што будзе вырулены нават на найвышэйшым узроўні”.
А Міхаіл Марыніч упэўнены, што Масква гэтым разам не саступіць:
“Яна скажа яшчэ раз: не хапае грошай, ну дык прадайце яшчэ нешта. Напрыклад, гарадзенскі “Азот”. Але цэны будуць ужо ня рынкавыя, а тыя, што прадыктуе Масква”.
Запазычанасьць Беларусі за газ ўзьнікла, бо ў першым паўгодзьдзі за кожную тысячу кубамэтраў газу беларускі бок пераводзіў на рахункі “Газпрому” ня 100 даляраў (кошт адной тысячы кубамэтраў), а толькі 55. Расейскі канцэрн пагадзіўся на такую разьліковую форму, але папярэдзіў, што запазычанасьць трэба будзе ліквідаваць не пазьней за 23 ліпеня.
Галоўны перамоўшчык “Газпрому” вярнуўся ў Маскву, 26.07.2007