Сёньня ў менскім клюбе “Графіці” прайшоў канцэрт гурта “Тройца”. Музыка, надзвычай запатрабаваная ў эўрапейскіх краінах, у Беларусі гучыць пераважна на кампакт-дысках. Гэтак, у Менску этна-трыё дае 2-3 канцэрты на год. Для аматараў “Тройцы” сёньня выдалася рэдкая магчымасьць жыўцом паслухаць Івана Кірчука ды ягоных паплечнікаў. Канцэрт наведала Юлія Шарова.
У маленечкім клюбе “Графіці” на канцэрт “Тройцы” сабралася дзясяткі два слухачоў – болей, бадай што, ня зьмесьцілася б. Людзей музыка яўна заводзіла, ім хацелася таньчыць, але ж пляцоўкі не было. Цесна там і музыкам – папросту зашмат гуку для гэткага памяшканьня. Зрэшты, ніхто ня скардзіцца на нязручнасьці.
Сярод слухачоў я сустрэла двух людзей, што прыехалі адмыслова на гэты канцэрт з-за мяжы.
Спадар: “Прыехаў з Варшавы на гэты канцэрт”.
Карэспандэнтка: “А чым вас вабіць гэты гурт, чым ён вам цікавы?”
Спадар: “Перадусім, гэта музыка, якую амаль нідзе на сьвеце немагчыма пачуць. Калі б гэты гурт ня быў зь Беларусі, а зь нейкай заходняй краіны, то мы б не плацілі 20 тысячаў рублёў за квіток – толькі 200-300 баксаў”.
Іншы спадар: “Мне неяк раілі схадзіць сюды. Сказалі, будзе такі гурт, фольк-рок, вельмі ўсё супэрскі й трэба хадзіць сюды”.
Этна, уорлд, фольк-рок. Людзі, зь якімі я размаўляла пра “Тройцу”, блыталіся ў азначэньнях. Для адных гэты гурт – носьбіт беларускага духу, для іншых – папросту музыка, зразумелая ў любым кутку сьвету. Тут можна ня толькі беларускі фальклор, але й прыкметы эўрапейскай сярэднявечнай музыкі знайсьці, ды нават афрыканскія рытмы ўчуць. Менавіта гэтай унівэрсальнасьцю слухачоў “Тройца” й вабіць.
Дзяўчына: “Увогуле, гэта сапраўдныя майстры сапраўднай беларускай культуры, якія носяць гэта праз сваё жыцьцё. І мы, сумленныя беларусы, таксама да гэтага імкнемся разам зь імі”.
Хлопец: “Выдатны фольк сьпяваюць і граюць. Мы фанаты, мы ходзім на кожны канцэрт ужо цягам пяці год. Амаль год чакалі, папросту зьбіралі грошы, каб сюды пайсьці. То бок у нас сёньня такое сьвята адмысловае.
Дзяўчына: “Мне падабаецца музыка такога напрамку”.