Украінскага грамадзянства пазбавілі мэра Адэсы Генадзя Труханава, былога народнага дэпутата Алега Царова і артыста балету Сяргея Палуніна. Пра гэта паведаміў Укрінформ з спасылкай на ўласныя крыніцы.
Пэтыцыю «Аб спыненьні грамадзянства Ўкраіны мэра Адэсы Генадзя Труханава» на сайце прэзыдэнта Ўкраіны падтрымалі больш за 25 000 чалавек. У дакумэнце гаворыцца, што ў адкрытых крыніцах ня раз зьяўляліся матэрыялы журналісцкіх расьсьледаваньняў, якія пацьвярджаюць наяўнасьць у Труханава пашпарта грамадзяніна Расеі і расейскага падатковага нумару. Труханаў мае двайное грамадзянства, што супярэчыць Канстытуцыі Ўкраіны, якая ўстанаўляе прынцып адзінага грамадзянства.
Ураджэнец Херсону танцор Сяргей Палунін адкрыта падтрымліваў кіраўніка Крамля Ўладзіміра Пуціна, называючы яго «вялікім лідэрам», і ўхваляў расейскую агрэсію супраць Украіны.
Алега Царова раней завочна асудзілі ва Ўкраіне на 12 гадоў за замах на тэрытарыяльную цэласьць дзяржавы.
Форум