Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў дзьве дамовы з Расеяй — аб удзеле ў мясцовых выбарах і ўзаемнай абароне грамадзян ад перасьледу замежнымі дзяржавамі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

14 верасьня Лукашэнка зацьвердзіў дзьве міжнародныя дамовы з Расеяй.

Адзін з дакумэнтаў — пратакол аб унясеньні зьменаў у Дамову паміж Беларусьсю і Расеяй аб роўных правах грамадзян ад 25 сьнежня 1998 году. Яна дазваляе на ўзаемнай аснове беларускім і расейскім грамадзянам, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі іншай дзяржавы, удзельнічаць у мясцовых выбарах (абіраць і быць абранымі ў органы мясцовага самакіраваньня).

Другі дакумэнт — пагадненьне паміж Беларусьсю і Расеяй аб узаемнай абароне грамадзян ад «неабгрунтаванага перасьледу замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі органамі юстыцыі».

Прадмет пагадненьня — «абарона грамадзян, у тым ліку дзейных або былых службовых асобаў, ад неабгрунтаванага перасьледу трэцімі бакамі з улікам тэндэнцыі палітызацыі міжнародных судовых органаў і іншых міжнародных мэханізмаў крымінальнай юстыцыі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG