Візавыя і фінансавыя санкцыі супраць Лукашэнкі і яшчэ 175 беларускіх чыноўнікаў увялі Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Македонія, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Сэрбія, Харватыя і Чарнагорыя.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан вітала рашэньне шэрагу краін, якія не ўваходзяць ў Эўразьвяз, далучыцца да рашэньня Рады Эўразьвязу пра пашырэньне сьпісу беларускіх чыноўнікаў, да якіх прымяняюцца абмежавальныя меры. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі.
«Эўразьвяз прымае да ведама гэтае абавязальніцтва і вітае яго», — сказала Эштан.
Рада міністраў замежных спраў краін ЭЗ зацьвердзіла сьпіс з 157 беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека падчас прэзыдэнцкай кампаніі, на пасяджэньні ў Брусэлі 31 студзеня. 21 сакавіка сябры Рады дапоўнілі сьпіс прозьвішчамі яшчэ 19 беларускіх службовых асоб. Уезд ім у ЭЗ забаронены, а іх актывы на тэрыторыі зьвязу павінны быць замарожаныя.