Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За паўторнае парушэньне забороны на дроны цяпер пагражае зьняволеньне


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць крымінальнае пакараньне за незаконныя дзеяньні з дронамі.

Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце.

Паводле тэксту праекту закону, прынятага раней дэпутатамі, першы раз за незаконны ўвоз, захоўваньне, продаж, выкарыстаньне ці выраб дрона чалавека пакараюць штрафам да 30 базавых велічыняў (было да 20), а дрон канфіскуюць.

Для гэтага ў Адміністрацыйны кодэкс увялі новы артыкул — 18.38.

За парушэньне правілаў палётаў, у тым ліку дронаў — пагражае штраф да 50 базавых.

Для прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў штрафы яшчэ большыя.

Калі чалавек цягам году зноў парушыць гэтыя законы, гэта будзе ўжо крымінальным злачынствам

У крымінальным кодэксе зьявіцца новы артыкул 300-1.

Максымальнае пакараньне па ім, як вынікае з законапраекту, — да 2 гадоў пазбаўленьня волі са штрафам або безь яго.

Новыя правілы ўступяць у сілу праз 10 дзён пасьля афіцыйнай публікацыі закону.

  • Дроны забаронена ўвозіць у Беларусь, выкарыстоўваць і вырабляць зь верасьня 2023 году.
  • З сакавіка 2024 году забарона пашырылася на захоўваньне і продаж дронаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG