Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі анансавалі грыльяж зь зялёнай грэчкі — распрацоўку маладых навукоўцаў з Магілёву


Грыльяж зь зялёнай грэчкі, распрацоўка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту харчовых і хімічных тэхналёгій. Скрын з матэрыялу тэлеканалу СТВ
Грыльяж зь зялёнай грэчкі, распрацоўка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту харчовых і хімічных тэхналёгій. Скрын з матэрыялу тэлеканалу СТВ

Дзяржаўны тэлеканал паведаміў, што маладыя навукоўцы з Магілёву на заказ харчовай прамысловасьці Беларусі распрацавалі грыльяж з прарошчанай зялёнай грэчкі, каб «пасунуць імпартныя збожжавыя батончыкі на паліцах здаровага харчаваньня».

Як адзначаецца ў матэрыяле тэлеканалу СТВ, гэтая распрацоўка атрымала дыплём на рэспубліканскім конкурсе інавацый.

«У нашых крамах зьявілася паліца здаровых прадуктаў харчаваньня. Я сама заўсёды спыняюся і гляджу, што там зьявілася. І вельмі крыўдна, што нашых прадуктаў там вельмі мала. І таму мы займаемся распрацоўкай прадуктаў, якія могуць там заняць свае пазыцыі», — сказала асьпірантка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту харчовых і хімічных тэхналёгій Ліяна Шустова.

Паводле распрацоўшчыкаў, «унікальны смак і тэкстуру прадукту надае сакрэтны сыроп, дакладны склад якога не раскрываюць». Неўзбаве гэты снэк мусіць атрымаць патэнт.

Грыльяж з прарошчанай грэчкі зьяўляцца вельмі папулярнай сярод вэганаў стравай, якую гатуюць і ў хатніх, і ў прамысловых умовах. Такі прадукт ужо вырабляюць у Санкт-Пецярбургу, ёсьць прыватныя вытворцы ва Ўкраіне. Клясычны рэцэпт прадугледжвае ў складзе яшчэ і арэхі, але беларуская распрацоўка іх не ўтрымлівае.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG