Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уезду ў краіны Эўразьвязу на мяжы Беларусі чакаюць амаль 6000 грузавікоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Найбольш напружаная сытуацыя — на мяжы з Польшчай.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што на 12-ю гадзіну 19 кастрычніка ў чарзе на ўезд у краіны Эўразьвязу стаяць 5 990 грузавікоў, 135 легкавікоў і 14 аўтобусаў.

Найбольш напружаная сытуацыя — на мяжы з Польшчай. У Казловічах выезду чакаюць 3775 грузавікоў, у Берасьці — 105 легкавых аўтамабіляў і 14 аўтобусаў.

Легкавых аўтамабіляў перад пунктам пропуску ў Латвіі няма. Перад пунктам пропуску Каменны Лог на ўезд у Літву чакаюць 30 аўтамабіляў.

Перад пунктам пропуску Грыгароўшчына ў кірунку Латвіі — 705 грузавікоў, у кірунку Літвы перад Каменным Логам — 800, перад Беняконямі — 710.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG