У Парыжы абрабавалі найбольшы музэй Луўр.
«Сёньня раніцай на адкрыцьці музэю адбылося рабаваньне. Пацярпелых няма. Я знаходжуся на месцы разам з супрацоўнікамі музэю і паліцыяй. Вядзецца расьсьледаваньне», — паведаміла міністар культуры Францыі Рашыда Даці на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Выданьне Le Parisien паведаміла, што ў крадзяжы ўдзельнічалі тры чалавекі. Яны трапілі ў музэй праз участак, дзе вяліся будаўнічыя працы, падняліся на грузавым ліфце, разьбілі вокны і ўвайшлі ў Галерэю Апалёна.
Паводле выданьня, злачынцы выкралі 9 прадметаў з калекцыі Напалеона, у тым ліку каралі, брошку, тыяру і іншыя ўпрыгожаньні. На гэта ім спатрэбілася ўсяго 7 хвілін.
Пазьней Le Parisien з спасылкай на крыніцу паведаміла, што недалёка ад Луўру знайшлі выкрадзеную з экспазыцыі карону імпэратрыцы Яўгеніі — жонкі Напалеона III. Яе знайшла паламанай. Ніякіх іншых дэталяў аб стане экспанату і абставінах яе выяўленьня не паведамілі.
Форум