Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: у Пецярбургу затрымалі коміка з Пінску, які тры гады хаваўся пасьля прысуду за «абразу міліцыянткі»


Санкт-Пецярбург. Ілюстрацыйнае фота
Санкт-Пецярбург. Ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

У Пецярбургу затрымалі 51‑гадовага ўдзельніка клюбу КВЗ Васіля Краўчука, якога тры гады таму асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за камэнтар у Telegram — ён пажартаваў пра супрацоўніцу Інспэкцыі ў справах непаўналетніх.

Як заўважыла выданьне «Наша ніва», інфармацыю аб гэтым апублікавалі на сайце 47news. Высьветлілася, што праз тры месяцы пасьля выраку мужчына перастаў выходзіць на сувязь і яго абвясьцілі ў вышук. Знайсьці змаглі толькі праз тры гады ў Пецярбургу.

Паводле зьвестак выданьня, цяпер Васіль знаходзіцца ў аддзяленьні паліцыі Маскоўскага раёна, дзе чакае экстрадыцыю ў Беларусь.

Як распавядала «Вясна», 20 сьнежня 2020 году Васіль убачыў навіну пра тое, як у адной беларускай школе супрацоўніца міліцыі крычала на дзяцей, выкарыстоўваючы пры гэтым нецэнзурную лексыку. З гэтай нагоды пінчук напісаў у камэнтарах жарт у Telegram-канале «Каратели Беларуси», які раней гучаў на тэлебачаньні ў праграме КВЗ. Гэта быў перафразаваны фрагмэнт вядомай дзіцячай песьні «Пусть бегут неуклюже» з мультфільму пра Чабурашку і Кракадзіла Гену.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG