Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У турыстычны маршрут для расейцаў уключылі школу, дзе вучыўся Лукашэнка


Лукашэнка ў школе, у якой вучыўся, у 2018 годзе
Лукашэнка ў школе, у якой вучыўся, у 2018 годзе

Новы кірунак назвалі «Пэрлінамі Беларусі».

У Беларусі зьявіўся новы турыстычны чыгуначны маршрут, які вядзе ў тым ліку па мясьцінах, зьвязаных з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Маршрут разьлічаны перадусім на расейскіх турыстаў. Яго распрацаваў турыстычны цэнтар «Дартур» БЧ сумесна з калегамі з «Расейскіх чыгунак» «для ўмацаваньня культурных сувязяў паміж краінамі».

Першыя госьці ўжо выпрабавалі новы кірунак. За два дні турысты з Масквы праехалі Гомель, Магілёў, Шклоў і Александрыю. Праграма прадугледжвала знаёмства зь мясцовымі славутасьцямі, гісторыяй, культурай і традыцыямі краіны, дэгустацыю страваў беларускай кухні.

У Гомлі расейцы наведалі палац Румянцавых-Паскевічаў, у Магілёве — катэдральны касьцёл Унебаўзяцьця Дзевы Марыі і сьвятога Станіслава, Сьвята-Мікольскі жаночы манастыр, мясцовы краязнаўчы музэй і Буйніцкае поле. А далей турыстаў павезьлі ў аграгарадок Александрыю, дзе яны наведалі Трафімаву крыніцу (названую так у гонар дзеда Лукашэнкі), а таксама школу, дзе вучыўся Аляксандар Лукашэнка.

Акрамя таго, падарожнікі пабывалі ў Копысі Аршанскага раёну, дзе Лукашэнка нарадзіўся.

У прэс-цэнтры БЧ заявілі, што паездка турыстам спадабалася, таму праект «Пэрліны Беларусі» будуць разьвіваць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG