Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэргі аўтобусаў на ўезд у Польшчу істотна зьменшыліся, а легкавікоў зноў пабольшала


Чарга на мяжы Беларусі і Польшчы. Ілюстрацыйнае фота
Чарга на мяжы Беларусі і Польшчы. Ілюстрацыйнае фота

5040 легкавых аўтамабіляў і 48 аўтобусаў чакала выезду зь Беларусі ў Эўразьвяз на 8 гадзін раніцы 25 жніўня.

Пра гэта сьведчаць зьвесткі Дзяржаўнага памежнага камітэту з памежных пераходаў. На 10 гадзін раніцы папярэдняга дня там было 4885 легкавых аўтамабіляў і 65 аўтобусаў, піша Позірк.

Самым загружаным кірункам на выезд у краіны ЭЗ зь Беларусі застаецца Польшча. На 8 гадзін у пункце пропуску Берасьце (з польскага боку Тарэспаль) было 4500 легкавых аўтамабіляў (4625 у гэты ж час дзень таму). Больш за ўсё аўтамабіляў — 4770 — сабралася тут а 2-й гадзіне ночы 20 жніўня.

На тым жа пункце пропуску знаходзіліся 43 аўтобусы (65 днём раней). Рэкорд зафіксаваны апоўдні 19 жніўня — 157.

Павялічыліся чэргі на ўезд у краіны Балтыі. У пункце пропуску Грыгораўшчына (з латвійскага боку Патэрніекі) сабралася 70 легкавых аўтамабіляў (60 днём раней) і 5 аўтобусаў (днём раней чаргі не было), у Беняконях (зь літоўскага боку Салечнікі) — 170 (200), у Каменным Лагу (Меднікі) — 300 (200). Чэргаў аўтобусаў у літоўскім кірунку, як і дзень таму, не было.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG