Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што прайшоў дэталёвае мэдычнае абсьледаваньне, якое нібыта паказала, што ён здаровы


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

У апошнія некалькі гадоў пэрыядычна ўзьнікалі пытаньні аб стане здароўя Лукашэнкі.

«Нядаўна, упершыню ў жыцьці, я прайшоў поўнае мэдычнае абсьледаваньне на працягу двух дзён», — сказаў Аляксандар Лукашэнка, якога цытуе «Пул Первого». Праз тыдзень яму споўніцца 71 год.

«Бог ведае, чаго яны са мной толькі не рабілі. Яны нават залезьлі мне ў мозг. Яны зрабілі рэнтген кожнага майго ўчастку цела… Пагрукайце па дрэве, я шчасьлівы. Усё нармальна».

Сумневы ў здароўі Лукашэнкі ўзмацніліся падчас візыту ў Маскву 9 траўня 2023 году, калі ён адправіўся ўскладаць кветкі на машыне, а ня пешшу, як іншыя палітыкі.

Лукашэнка заявіў, што нават спэцслужбы «дружалюбных» краінаў цікавіліся ягоным здароўем. Ён абяцаў, што вынікі аналізаў і абсьледаваньняў апублікуюць.

Дагэтуль пра здароўе Лукашэнкі і ягоныя візыты да лекараў вельмі рэдка паведамлялі цягам 31-гадовага пэрыяду ягонай улады ў Беларусі.

Апошнімі гадамі ў Лукашэнкі сталі заўважаць праблемы са зрокам, а таксама што часам у яго трасецца галава і ён кульгае.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG