«Мы падтрымліваем легітымнае права Ірану на разьвіцьцё мірнага атаму. Упэўнены, для дасягненьня ўстойлівага міру важна ўстрымлівацца ад любых дзеяньняў, якія могуць справакаваць новую эскаляцыю. Мудрасьць, дальнабачнасьць павінны панаваць над эмоцыямі і перадузятасьцямі», — працытавала Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Лукашэнка, які раней ня раз заяўляў, што санкцыі ня маюць нэгатыўнага ўплыву на эканоміку, цяпер назваў іх «эканамічным тэрарызмам».
«Беларусь лічыць эканамічным тэрарызмам незаконныя абмежавальныя захады, уведзеныя супраць Менску і Тэгерану калектыўным Захадам. Нашы рэспублікі пасьпяхова супрацьстаяць гэтай агрэсіўнай і крывадушнай санкцыйнай вайне», — падкрэсьліў ён.
У сваю чаргу ў заяве для прэсы прэзыдэнт Ірану Масуд Пэзэшкіян адзначыў, што разам зь Беларусьсю можна змагацца супраць «аднапалярнага сьвету», і запрасіў Лукашэнку наведаць Іран зь візытам у любы час.
На перамовах бакі дамовіліся падрыхтаваць і падпісаць пагадненьне аб стратэгічнай супрацы.
Форум