Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Вільняй уначы заўважылі дрон, аэрапорт на паўгадзіны спыняў усе палёты


Віленскі аэрапорт, архіўнае фота
Віленскі аэрапорт, архіўнае фота

Яшчэ адзін інцыдэнт з дронам у небе Літвы.

У Вільні ўначы службы заўважылі дрон, Віленскі аэрапорт на паўгадзіны спыняў усе палёты.

«Мы можам пацьвердзіць, што сёньня каля поўначы атрымалі інфармацыю ад спэцыялістаў Oro Navigacija („Паветранай навігацыі“) пра бесьпілётнік, які заўважылі ў горадзе Вільні, у аддаленьні ад аэрапорту», — сказаў прадстаўнік аэрапорту Тадас Васіляўскас у камэнтары Elta.

Паводле яго, службы аэрапорту прынялі дадатковыя захады, былі ўзмоцненыя патруляваньне і маніторынг у кірунку, указаным Oro Navigacija.

Рух паветраных караблёў прыпынялі прыкладна на паўгадзіны, усе апэрацыі аэрапорту цалкам аднавілі каля 00:35.

Паводле папярэдніх зьвестак, бесьпілётнік не прыбыў з замежнай дзяржавы.

Што папярэднічала

  • 28 ліпеня раніцай у Літву заляцеў неапазнаны дрон зь Беларусі. Яго заўважылі над Вільняй.
  • Паліцыя разаслала жыхарам Вільні sms-папярэджаньні з парадай пры выяўленьні бесьпілётніка трымацца ад яго далей і паведаміць на нумар тэрміновых службаў 112.
  • Дрон змаглі знайсьці толькі на пяты дзень пасьля інцыдэнту. Ён быў на вайсковым палігоне ў Гайжунах, Ёнаўскі раён.
  • Праз інцыдэнт з дронам у Літве ўзмацнілі ахову неба. Таксама былі абвешчаныя пляны ўмацаваць мяжу і набыць новыя сродкі выяўленьня бесьпілётнікаў і барацьбы зь імі.
  • Бюро крымінальнай паліцыі Літвы расьсьледуе інцыдэнт як ваеннае злачынства.
  • 1 жніўня Міністэрства замежных справаў Літвы выклікала прадстаўніка амбасады Беларусі і ўручыла яму ноту, у якой выказала рашучы пратэст у сувязі з уварваньнем бесьпілётнага лётнага апарата зь Беларусі ў паветраную прастору Літвы.
  • Першы інцыдэнт зь бесьпілётнікам быў 10 ліпеня. Расейскі дрон «Гербера», які імітуе «Шахед», упаў у Літве за кілямэтар ад беларускай мяжы. Выбухоўкі ў ім не было.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG