Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Беларусі: прыбыў першы эшалён з расейскімі вайскоўцамі і тэхнікай для вучэньняў «Захад-2025»


Расейская вайсковая тэхніка і вайскоўцы зь першага эшалёну. Фота прэсавай службы Міністэрства абароны Беларусі
Расейская вайсковая тэхніка і вайскоўцы зь першага эшалёну. Фота прэсавай службы Міністэрства абароны Беларусі

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб прыбыцьці першага эшалёну з расейскімі вайскоўцамі і вайсковай тэхнікай для ўдзелу ў супольных з Расеяй вучэньнях «Захад-2025».

«Сёньня ва ўрачыстай абстаноўцы мы сустрэлі першых прадстаўнікоў Узброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі. У часе вучэньняў мы плянуем адпрацаваць новыя формы і спосабы выкарыстаньня падразьдзелаў вайсковых частак на аснове аналізу апошніх сучасных ваенных канфліктаў», — сказаў намесьнік камандуючага Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня Павел Шабека.

Ён нагадаў, што такія вучэньні праводзяцца рэгулярна раз у два гады па чарзе ў Беларусі і Расеі.

Улады Беларусі заяўлялі, што вучэньні адбудуцца ў сярэдзіне верасьня.

Летась у кастрычніку міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін вучэньні «Захад-2025» назваў «галоўнай падзеяй», у манэўры плянуецца залучыць больш за 13 тысяч чалавек.

Сёлета ў чэрвені Віктар Хрэнін паведаміў аб рашэньні зьнізіць колькасьць удзельнікаў беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2025», а самыя вучэньні перанесьці ўглыб беларускай тэрыторыі. Але пазьней начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў — першы намесьнік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка заявіў, што папярэдняе рашэньне перасунуць раёны правядзеньня вучэньняў «Захад-2025» могуць перагледзець.

Праз гэтыя вучэньні памежныя зь Беларусьсю краіны узмацняюць ахову сваіх межаў і паветранай прасторы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG