Такія меры закранулі ня толькі анэксаваны Крым, але і больш за 60 рэгіёнаў Расеі. У Крыме людзям рэкамэндуюць выкарыстоўваць гарадзкія, офісныя і хатнія лініі, а таксама Wi-Fi.
Як паведаміла СБУ, гэтай ноччу ўкраінскія бесьпілётнікі «наведалі» ваенны аэрадром Сакі ў Крыме. Гэта ключавая авіябаза Расеі для апэрацый у Чорным моры. У выніку ўдару быў цалкам зьнішчаны самалёт Су-30СМ, яшчэ адзін пашкоджаны. Таксама былі падбітыя тры самалёты Су-24. Адзін самалёт Су-30СМ можа каштаваць у сярэднім ад 35 да 50 мільёнаў даляраў.
У выніку спэцапэрацыі СБУ на тэрыторыі аэрадрома пацярпеў і склад авіяцыйнага ўзбраеньня.
Форум