Выданьне Katolik.life заўважыла тэндэр Цэнтру забесьпячэньня дзейнасьці бюджэтных арганізацый Дарагічынскага раёну на складаньне праграмы бягучага рамонту руінаў храму ў Язьвінах. Закупка адбылася 1 жніўня, а праграма мае быць складзена да 11 верасьня 2025 году.
А раней, у канцы ліпеня, гэты ж замоўца аб’яўляў тэндэр на праектныя работы кансэрвацыі гісторыка-культурнага аб’екту ў вёсцы Язьвіны.
Праект мае быць падрыхтаваны да 1 верасьня 2025 году.
Яшчэ адзін тэндэр, які тычыцца захаваньня закінутых касьцёлаў, — рамонт 100 квадратных мэтраў даху былога калегіюму езуітаў у Амсьціславе. Гэтыя работы мусяць завяршыцца ўжо ў жніўні.
Форум