Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы (ДДБ), чыю заяву цытуе Delfi паведаміў, што Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ўсё часьцей зьвяртаецца да прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Літве, Польшчы, Грузіі і іншых краінах праз сацсеткі, прапаноўваючы за інфармацыю аб дэмакратычных рухах грошы, ільготы і «гарантыі» бесьперашкоднага ўезду ў Беларусь.
Паводле ДДБ, беларускія спэцслужбы таксама ўжываюць ціск і пагрозы сваякам, якія засталіся ў Беларусі.
«Апошнім часам пачасьціліся апэрацыі супраць офісу Сьвятланы Ціханоўскай, накіраваныя на тое, каб перашкодзіць яе дзейнасьці», — адзначае ДДБ.
Літоўская спэцслужба заклікае беларусаў, якія знайшлі прытулак у Літве, не карыстацца правакацыйнымі прапановамі КДБ і папярэджвае пра крымінальную адказнасьць «за садзейнічаньне службам бясьпекі і выведкі варожых краін».
Форум