«Мая задача разабрацца ў тым, што я рабіў і якое пакараньне я мушу панесьці. Кожнае пакараньне мусіць быць сувымернае дзеяньню. Ёсьць законы, мы ў Эўропе, то давайце будзем імі кіравацца. Калі я злачынца — то мушу быць пакараны. Але ня зьнішчаны як чалавек і асоба,— заявіў сярод іншага Андрэй Стрыжак.— Я шчыра пагутарыў з людзьмі што добра ведаюць мяне і магу дакладна сказаць сабе і вам — я маю праблему з сэксуальнай залежнасьцю і зьбіраюся працаваць зь ёй са спэцыялістамі... Я практык і маё рашэнне — звярнуцца да спецыялістаў».
Сытуацыю з перасылкай «дыкпікаў» ён апісаў як наступствы крызісу:
«Ад 18.05.2023 года я не зьяўляюся жанатым чалавекам. Мы з жонкай скасавалі асабістыя рамантычныя дачыненьні і выконваем толькі супольныя абавязкі выхаваньня дзіцяці. Гэтая сытуацыя моцна паўплывала на мой стан, паводзіны і далейшае разьвіцьцё падзей.
2023 год быў адным з найгоршых у маім жыцьці, я меў вялікія праблемы з залежнасьцямі — алькагольнай, харчовай і сэксуальнай і ўсё скончылася цяжкім пераломам. Пасьля пералому я ўзяўся за здароўе — даў рады з алькаголем, скінуў вагу, вярнуў функцыю рукі, але ж зусім не даваў рады са станам псыхікі», — паведаміў Андрэй Стрыжак і распавёў пра сваё рашэньне — «зьвярнуцца да спэцыялістаў».
Таксама Андрэй Стрыжак зноў выбачыўся перад жанчынамі, якім дасылаў непрыстойныя фота.
«Прыношу свае шчырыя прабачэньні ўсім, каму я мог прынесьці шкоду сваімі дзеяньнямі, залішняй увагай, настойлівасьцю, прапановай непажаданага кантакту. Гэтым дзеяньням няма апраўданьняў і я разумею, што крыўду заўсёды вызначае пакрыўджаны. Кожны чалавек мае сваё ўяўленьне пра флірт, сэксуальныя паводзіны і г.д., але ж гэта заўсёды асабісты погляд і мадэль паводзінаў. Я лічу, што ў сэксуальных паводзінах людзей дапушчальныя розныя формы і камбінацыі, калі яны са згоды ўсіх, хто ўдзельнічае ў працэсе. Але ж пытаньне згоды мной не было да канца адрэфлексаванае», — напісаў Андрэй Стрыжак.
Пры гэтым Андрэй Стрыжак прызнаў, што некаторыя моманты сваіх паводзінаў яму дагэтуль незразумелыя і таму папрасіў парады.
«У мяне былі моманты адпраўкі несанкцыянаванага і непажаданага кантэнту, дзе я не атрымаў выразнай згоды. Але ж я павініўся і атрымаў прабачэньні ў гэтых гісторыях. Астатнія прыватныя перапіскі, што рабіліся мной, вяліся ў рэжыме ўзаемнасьці: я пісаў і мне пісалі і па тым, што і як пісалі, я лічыў што гэта актыўная згода. Калі мне нехта казаў не, я спыняўся. Бо не — гэта значыць не. Але ж, як бачна па думцы вышэй, так, гэта таксама не заўсёды так. Што з гэтым усім рабіць і як будаваць далей сваё асабістае жыцьцё, каб нікога не пакрыўдзіць і пазьбегнуць магчымага канфлікту інтарэсаў, я ня ведаю. Магчыма, калі б я лепш разумеў гэты момант з пазыцыяй улады, то паводзіў бы сябе па-іншаму. Магчыма, нехта падкажа».
Форум