Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паляцеў зь візытам у Кітай, сустрэнецца зь Сі Цзіньпінам


Аляксандар Лукашэнка і Сі Цзіньпін. Пэкін, 1 сакавіка 2023 году
Аляксандар Лукашэнка і Сі Цзіньпін. Пэкін, 1 сакавіка 2023 году

2 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Кітай з трохдзённым візытам, падчас якога ён сустрэнецца з кітайскім лідэрам Сі Цзіньпінам, паведаміла адміністрацыя Лукашэнкі.

Лукашэнка «зьдзейсьніць візыт у Кітайскую Народную Рэспубліку 2–4 чэрвеня», паведаміла яго адміністрацыя.

Лукашэнка правядзе «традыцыйную сяброўскую сямейную сустрэчу з кіраўніком КНР», гаворыцца ў паведамленьні.

Сустрэча адбудзецца «спачатку ў фармаце „сам-насам“, а затым у нефармальнай абстаноўцы. Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін плянуюць абмеркаваць стан і пэрспэктывы адносін паміж Беларусьсю і Кітаем», — гаворыцца ў паведамленьні.

Лукашэнка апошні раз наведваў Кітай у сьнежні 2023 году.

23 траўня адзін з кіраўнікоў ураду Кітаю, віцэ-прэм’ер Лю Гочжун пабываў зь візытам у Беларусі і сустракаўся з Лукашэнкам.

Лукашэнка тады заявіў, што Беларусь — надзейны сябра Кітаю і кітайскага народу:

«Ня толькі таму, што гэта складаны час і ён ня просты для нашай эканомікі найперш. А таму, што мы з вамі ўжо ня першае дзесяцігодзьдзе выстройваем адкрытыя сяброўскія стасункі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG