За аўтамабіль Renault Kangoo падчас аўкцыёну на сайце «Белюрзабесьпячэньня» 17 красавіка змагаліся тры ўдзельнікі. Стартавую цану пазначылі ў 4800 беларускіх рублёў, але ў выніку таргоў аўтамабіль прадалі за 6264 рублёў.
Дзяніса Кірэшчанку затрымалі 8 жніўня 2020 году ў межах справы аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках у Наваградку і Карэлічах (ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі).
, заўважыў тэлеграм-канал «Право имеют». https://t.me/nebovkletku/4863
У канцы 2020 году суд Наваградзкага раёну прысудзіў яму 1,5 гадоў калёніі. Паводле вэрсіі абвінавачваньня, 5 жніўня 2020 году падчас сустрэчы зь людзьмі Дзяніс Кірэшчанка казаў пра выкарыстаньне ў якасьці зброі і для супраціву тэлескапічных дубінак, а таксама дэманстраваў, як зь імі трэба абыходзіцца. Акрамя гэтага, паводле абвінавачаньня, ён казаў пра людзей, гатовых удзельнічаць у масавых беспарадках і магчымасьць аплаты.
Дзяніс цалкам адбыў пакараньне ў наваполацкай папраўчай калёніі № 1 і выйшаў на волю 30 кастрычніка 2021 году, піша тэлеграм-канал «Право имеют».
Форум