У Вашынгтоне прайшоў дзень сустрэч, паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі.
Найважнейшай ён назваў перамовы з Джонам Коўлам, дарадцам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і спэцыяльным паслом у пытаньнях Украіны і Беларусі.
«Коўл дамовіўся аб чарговых партыях вызваленьня палітвязьняў, у тым ліку палякаў і беларускіх супрацоўнікаў „Белсату“ з рук Лукашэнкі», — адзначыў Басацкі.
Польскі палітык заявіў, што варта спадзявацца на добрыя навіны неўзабаве.
Форум