Пра гэта паведаміла 21 красавіка прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
У першы дзень у войскі накіруюць каля 1000 прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сілаў спэцыяльных апэрацый, Менскай вайсковай камэндатуры і 72-га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтру.
Агулам у красавіку — траўні на ўкамплектаваньне Ўзброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў Беларусі плянуюць накіраваць каля 10 тысяч чалавек — як падчас папярэдніх прызываў. А восеньню 2025 году выклік у прызыўныя камісіі павінны чакае каля 43 тысяч беларускіх маладзёнаў, адзначыла ведамства.
А восеньню 2025 году выклік у прызыўныя камісіі чакае каля 43 тысяч беларускіх маладзёнаў — на 15 тысяч менш, чым восеньню 2024 году (58 тысяч) і на 17 тысяч менш, чым падчас восеньскіх прызываў 2023 і 2022 гадоў (тады ў прызыўныя камісіі выклікалі па 60 тысяч маладзёнаў).
Цырымонія прыняцьця Вайсковай прысягі для прызыўнікоў пройдзе 24 траўня.
Вайскоўцаў тэрміновай службы, якія адслужылі, будуць звальняць у запас у красавіку — траўні 2025 году.
Форум