Чарговае папаўненьне сьпісу «экстрэмісцкіх фармаваньняў» адбылося 18 красавіка. МУС унёс у яго два праекты. Пра гэта даведаліся праваабаронцы.
На адукацыйнай плятформе «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёньня і заўтра», праводзяцца ў асноўным інтэрактыўныя курсы на беларускай мове і навучаньне па розных прадметах школьнай праграмы.
«ЧестнОК» — праект пра спорт. У графе для «спасылак на інтэрнэт-рэсурсы» пералічаныя You-Tube каналы «ЧестнОК» і «ЧестнОК-LIVE», Telegram-канал «ЧестнОК», група ў Telegram «Чатик „Свободу Саше Ивулину!“, бот у Telegram „Редакция By.Tribuna.com“.
Пра „ўдзельнікаў арганізацыі“ пішуць, што гэта Аляксандр Івулін і аўтар і вядоўца You-Tube каналу „ЧестнОК“ Яраслаў Пісарэнка.
Раней на гэтым тыдні экстрэмісцкімі прызналі сацыяльныя сеткі каталіцкага сьвятара Вячаслава Барка, які, як і вышэйназваныя журналісты, вымушана пакінуў Беларусь празь перасьлед сілавых органаў з палітычных прычынаў.
Форум