Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Ўсевалада Ігнатоўскага


Магіла Ўсевалада Ігнатоўскага на Вайсковых могілках у Менску
Магіла Ўсевалада Ігнатоўскага на Вайсковых могілках у Менску

Падзеі 19 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

19 красавіка 1881 году нарадзіўся Ўсевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, першы прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі.

Усевалад Ігнатоўскі
Усевалад Ігнатоўскі

Таксама ў гэты дзень

1670 — горад Ліда атрымаў Магдэбурскае права.

1863 — пачатак паўстаньня ў Менскай губэрні. Людзі паўсюдна зрывалі партрэты гасудара-імпэратара, а на дарогах зьявіліся атрады паўстанцаў.

1783 — Крым быў далучаны да Расеі паводле ўказу расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Датуль паўвостраў ніколі ня быў расейскім, хоць многія расейцы лічаць яго спрадвеку расейскай зямлёй.

1919 — польскія войскі перанялі тагачасную сталіцу краю Вільню ў расейскіх бальшавікоў. У гэты ж дзень у Белавескай пушчы быў забіты апошні зубар. Сёньняшнія зубры — гэта вынік аднаўленьня папуляцыі.

1943 — у Варшаўскім гета пачалося збройнае паўстаньне супраць нацыстаў.

2022 — арыштаваныя прафсаюзныя лідэры Сяргей Антусевіч, Вацлаў Арэшка, Васіль Берасьнеў, Аляксандар Бухвостаў, Генадзь Фядыніч, Аляксандар Ярашук і іншыя. На сядзібах арганізацый сілавікі правялі ператрусы.

У гэты дзень нарадзіліся

1881 — Валянцін Волкаў, жывапісец, народны мастак БССР.

1908 — Вільгельм Гараўскі, празаік, ахвяра сталінізму.

1926 — Барыс Аракчэеў, мастак.

У памяці

1519 — Войцех Радзівіл, рэлігійны дзяяч ВКЛ, біскуп луцкі і віленскі.

1602 — Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі, выдавец «Катэхізісу» (1598) з 300 рэлігійнымі песьнямі.

1824 — Джордж Байран, ангельскі паэт.

1882 — Чарльз Дарвін, ангельскі прыродазнавец.

1991 — Антон Каржанеўскі, жывапісец.

1992 — Вячаслаў Зайцаў, літаратуразнаўца, касмоляг, нявольнік савецкай карнай псыхіятрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG