Самы загружаны маршрут у Эўразьвяз для грузавога транспарту праходзіць праз польскі пункт пропуску «Кукурыкі» (сумежны — «Казловічы»).
Зь пятніцы фураў, якія чакаюць уезду на тэрыторыю Польшчы, пабольшала з 1150 да 1338. Па гэтым маршруце ў ЭЗ за выходныя прайшло 56 працэнтаў грузавікоў ад нормы, паведамілі 14 красавіка беларускія памежнікі.
Вялікі наплыў грузавікоў таксама фіксуюць перад пунктам пропуску «Грыгораўшчына» на мяжы з Латвіяй (сумежны «Патэрніекі»). Тут чарга павялічылася з 380 да 420 грузавых аўтамабіляў.
Перад адзіным даступным для легкавушак польскім пунктам пропуску «Тарэспаль» (сумежны «Берасьце») у чарзе стаяць 610 фураў.