Дата дня
14 красавіка 1885 году нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, грамадзка-палітычны дзеяч, чалец Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыст, заснавальнік і дырэктар настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах (1920–1922).
Таксама ў гэты дзень
1831 — Ашмянская разьня. Бітва паўстанцаў і гараджан з расейскімі войскамі палкоўніка Вярзіліна, якія ўрэшце абрабавалі і спалілі горад і выразалі каля 500 жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, што схаваліся ў мясцовым касьцёле і па дамах.
1849 — вугорскія паўстанцы абвясьцілі пра незалежнасьць Вугоршчыны ад Аўстрыі.
1912 — карабель «Тытанік» сутыкнуўся з айсбэргам і патануў.
1956 — ангельскія вынаходнікі прадэманстравалі, як дзейнічае відэамагнітафон.
1988 — у Варшаве заснавалі Беларускае аб’яднаньне студэнтаў.
2012 — зь Віцебскай калёніі вызвалены былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Андрэй Саньнікаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1754 — нарадзіўся Мікалай Румянцаў, расейскі дыплямат. За свае заслугі перад Расеяй атрымаў у падарунак ад імпэратрыцы горад Гомель і там сабраў вялізную калекцыю кніг і прадметаў старажытнасьці.
1853 — Уладзімер Завітневіч, беларускі археоляг і гісторык.
1880 — Язэп Дыла, беларускі празаік і драматург, грамадзкі дзяяч.
1904 — Зоф’я Дабрынская, дзяячка беларускай школы.
1910 — Алесь Пруднікаў, беларускі паэт.
1920 — Аляксей Карпюк, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч.
1961 — Арына Вячорка (ад нараджэньня Поўзік), беларуская грамадзкая і культурніцкая дзяячка, гісторык, пэдагог, заснавальніца рыцарскага руху, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
1962 — Пётар Марцаў, беларускі журналіст, выдавец, прадпрымальнік.
1967 — Алена Масла, пісьменьніца-казачніца.
У памяці
1101 — памёр Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей), князь Полацкi і Кіеўскі.
1347 — у Вільні павешаны Антоні (Круглец), адзін з трох прапаведнікаў хрысьціянства, прыдворных прапаведнікаў вялікай княгіні літоўскай Марыі Яраслаўны, якая перад тым памерла. Адзін з трох віленскіх пакутнікаў
1707 — Тодар Абуховіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мэмуарыст.
1917 — Людвік Замэнгоф, лекар і лінгвіст, стваральнік мовы эспэранта.
1939 — расстраляны Паўлюк Шукайла, беларускі паэт і празаік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
2003 — Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША.
2021 — Анатоль Клышка, беларускі пісьменьнік, аўтар «Буквара».
2022 — Лявон Шыманец, дзяяч эміграцыі ў Францыі, сябра Рады БНР.