Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 5 гадоў таму памёр Віктар Дашкевіч — першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі


Віктар Дашкевіч
Віктар Дашкевіч

Падзеі 31 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

240 гадоў таму, 31 сакавіка 1785 году ў Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз, асьветнік Рэчы Паспалітай і горадзенскі староста. Намаганьнямі Антонія Тызэнгаўза Горадня зрабілася месцам працы розных дзяржаўных установаў і шэрагу фабрык.

А 5 гадоў таму ў Віцебску памёр тэатральны актор Віктар Дашкевіч, які стаў першай прызнанай ахвярай COVID-19 у Беларусі.

Таксама ў гэты дзень

1391 — Горадня атрымала магдэбурскае права.

1889 — у Парыжы афіцыйна адкрылася Эйфэлева вежа.

1951 — у ноч на 1 красавіка ў Беларусі праводзяцца масавыя арышты вэтэранаў антыгітлераўскай кааліцыі. У прыватнасьці гэта тычыцца вайскоўцаў арміі Андэрса, якія ў 1944-м годзе ўдзельнічалі ў бітве за Монтэ-Касіна ў Італіі. Усяго карнікі МГБ арыштавалі каля 900 вэтэранаў. На загад Масквы ўсе яны разам зь сем’ямі мусілі быць пераселеныя ў Сібір („Беларусы ў польскім войску ў СССР, польскай арміі на ўсходзе, другім польскім корпусе (1941—1947)“)

1999 — выйшаў у сьвет адзін з найбольш вядомых навукова-фантастычных фільмаў — «Матрыца».

У гэты дзень нарадзіліся

1685 — Ёган Сэбасьцьян Бах, нямецкі кампазытар.

1887 — Баляслаў Брэжга, гісторык, этнограф, філёляг.

1949 — Зьміцер Санько, беларускі біёляг, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

1952 — Алег Мінкін, паэт і перакладнік.

1962 — Міхал Вівэг, чэскі пісьменьнік.

1964 — Ян Збажына, паэт.

У памяці

1727 — памёр Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном, апісаў закон сусьветнага прыцягненьня і так званыя Законы Ньютана, якія заклалі асновы клясычнай мэханікі.

1969 — памёр Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар і музыколяг, дзяяч беларускага руху ў эміграцыі. На лібрэта Натальлі Арсеньневай Шчаглоў-Куліковіч напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Ўсяслаў Чарадзей».

2007 — у Вільні памёр Аляксей Анішчык, пісьменьнік, журналіст мэмуарыст.

2020 — у Віцебску памёр Віктар Дашкевіч, тэатральны актор, першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG