Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьні, грошы, ядзерная зброя. Што для Беларусі мяняе новая Стратэгія нацыянальнай бясьпекі ЗША


Каляж: Дональд Трамп, Антон Пянькоўскі (зьлева)
Каляж: Дональд Трамп, Антон Пянькоўскі (зьлева)

«ЗША больш не займаюцца дэмакратызацыяй». Нядаўна апублікаваную Стратэгію нацыянальнай бясьпекі Злучаных Штатаў у праграме «ПіК Свабоды» камэнтуе амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.

Фрагмэнты гутаркі:

  • Гэты дакумэнт моцна адрозьніваецца ад Стратэгіі нацыянальнай бясьпекі папярэдняй адміністрацыі ў самых галоўных рэчах. Згадваецца, што Злучаныя Штаты адмаўляюцца ад нейкага экспарту дэмакратычных прынцыпаў у замежныя краіны. Прынцыпы гэтага дакумэнту сьведчаць аб тым, што нейкая лібэральная дэмакратычная экспансія Злучаных Штатаў на наступныя гады хутчэй за ўсё скончылася.
  • Безумоўна, гэтая стратэгія на паперы фіксуе шмат чаго, што Дональд Трамп альбо людзі зь ягонай каманды казалі падчас выбарчай кампаніі і пазьней. Але грунтуючыся на такім рамачным дакумэнце, будуць зьяўляцца прадметныя дырэктывы датычна рэгіянальнай палітыкі, у тым жа Дзярждэпартамэнце.
  • Калі мы зірнем на колькасьць міжнароднай дапамогі, якую ЗША выдаткоўваюць на Беларусь, дык убачым за 2025 год лічбу каля 800 тысяч даляраў. Гэта прыблізна ў 30 разоў менш, чым у папярэднія гады. На Беларусь заўсёды выдаткоўвалася ня вельмі шмат, але ж усё ж такі мы як беларускія грамадзяне мусім быць удзячныя амэрыканскім падаткаплатнікам і амэрыканскай дзяржаве за гэтую дапамогу.
  • Для Злучаных Штатаў у пэўным сэнсе непрымальныя нейкія больш прадметныя размовы з Аляксандрам Лукашэнкам, пакуль у Беларусі застаецца жудасны гуманітарны крызіс зь велічэзнай колькасьцю палітвязняў. Таму перад тым, як абмяркоўваць у тым ліку рэгіянальную бясьпеку, аб чым амэрыканскія прадстаўнікі наўпрост казалі, трэба зрабіць шэраг маленькіх крокаў, каб зразумець, ці Лукашэнка здольны на нейкія крокі насустрач, на пэўную дээскаляцыю.
  • Магчыма, што гэта было б ідэальным сцэнарам — прапісаць у нейкай мірнай дамове пункт пра вывад расейскай ядзернай зброі зь Беларусі. Але цяжка ўявіць, каб Злучаныя Штаты ў гэты і без таго складаны перамоўны трэк дадалі яшчэ нейкі пункт, які, хутчэй за ўсё, будзе непрымальны для Расеі.
  • Падтрымка з боку Злучаных Штатаў для беларускага дэмакратычнага руху і ўвогуле да беларускай грамадзянскай супольнасьці заўсёды будавалася на двухпартыйным кансэнсусе. І ў ЗША ўспрымаецца як кепскі тон спрабаваць быць большым рэспубліканцам альбо большым дэмакратам, чым прыхільнікі Дэмакратычнай альбо Рэспубліканскай партыі. Гэта ўспрымаецца, хутчэй за ўсё, з усьмешкай з боку амэрыканскай палітычнай супольнасьці, альбо можа нават выклікаць раздражненьне.
  • Трэба не станавіцца на нечы бок ва ўнутраных амэрыканскіх спрэчках і канфліктах, а тлумачыць з пункту гледжаньня рацыянальных падыходаў, чаму Злучаным Штатам трэба надаваць увагу беларускай дзяржаве, бо без дэмакратычных зьменаў у Беларусі немагчыма ані ўстойлівы мір ва Ўкраіне, ані ўвогуле на ўсходнім флянгу NATO.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG