У 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 73.270 злачынстваў — на 14,2% менш, чым у 2023-м (85.374), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіззьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, выяўлена 37.839 грамадзян, якія ўчынілі злачынствы ( у 2023 годзе было 38.660; −2,1 працэнта).
Колькасьць злачынстваў, учыненых «супраць парадку ажыцьцяўленьня эканамічнай дзейнасьці», за год стала большай на 19,3% (рост з 1.560 да 1.861).
Агулам было кваліфікавана
- як «выраб, захоўваньне або збыт падробленых грошай або каштоўных папер» было кваліфікавана 470 зарэгістраваных злачынстваў, або 25,3% ад агульнай колькасьці (летась было 566; −17%),
- «ухіленьне ад выплаты сум падаткаў, збораў» — 283, або 15,2% (229; +23,6%),
- «набыцьцё або збыт матэрыяльных каштоўнасьцей, заведама здабытых злачынным шляхам», — 66, або 3,6% (50; +32%).
- Выяўлена 1.086 асоб, якія ўчынілі злачынствы эканамічнага характару (651; +66,8%).
Форум