Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША затрымалі каля Вэнэсуэлы танкер іранскага ценявога флёту


Амэрыканскія вайскоўцы высаджваюцца на борт The Skipper каля ўзьбярэжжа Вэнэсуэлы 10 сьнежня
Амэрыканскія вайскоўцы высаджваюцца на борт The Skipper каля ўзьбярэжжа Вэнэсуэлы 10 сьнежня

Затрыманы нафтавы танкер быў унесены ў санкцыйны сьпіс Міністэрства фінансаў ЗША ў 2022 годзе за кантрабанду іранскай нафты. Ён належыць грамадзяніну Ўкраіны Віктару Арцёмаву, уласьніка яшчэ некалькіх танкераў.

Пра яго вядома, што ён нарадзіўся ў Данецку ў 1975 годзе, а жыве ў швайцарскім гарадку Калёнья, папулярным сярод расейскіх алігархаў.

Паводле Мінфіну ЗША, Арцёмаў зьвязаны з «Хезбалой» і іранскім сілавікамі з атраду спэцпрызначэньня Quds, які ўваходзіць у Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Эканоміка Ірана моцна залежыць ад нафтавых даходаў, таму для абыходу санкцый і выкарыстоўваецца ценявы флёт танкераў.

Гэтыя танкеры могуць мяняць назвы, сьцягі, месцы рэгістрацыі. А нафта, якую яны перавозяць, можа быць зьмяшанай, каб схаваць ейнае паходжаньне.

Затрыманы танкер таксама перавозіў вэнэсуэльскую нафту, якая знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, заявіла генэральны пракурор ЗША Пэм Бондзі.

Адміністрацыя Трампа праводзіць палітыку максымальнага ціску на Іран. І зьніжэньне экспарту іранскай нафты — адна з галоўных яе задач. Бо толькі летась Тэгеран зарабіў на продажы нафты 43 мільярды даляраў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG