Дата дня
22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, аднаго зь лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня беларусаў, палякаў і літоўцаў 1863-1864 гадоў. Ён стаў нацыянальным героем беларусаў.
Паўстанцкія атрады, узначаленыя Каліноўскім, дзейнічалі ў асноўным на тэрыторыі цяперашняй Беларусі і вялі ўзброеную барацьбу з войскамі Расейскай імпэрыі.
Паўстаньне Каліноўскага расейцы разграмілі. У студзені 1864 году Каліноўскага схапілі царскія жандары ў Вільні. Ваенна-палявы суд пастанавіў пакараць яго сьмерцю. Яму было 26 гадоў.
Парэшткі Кастуся Каліноўскага былі знойдзеныя і ўрачыста перапахаваныя ў 2019 годзе.
Таксама ў гэты дзень
1623 — вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Себежу магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі постаць Самсона, які дужаецца з ільвом».
1659 — Варшаўскі сойм заснаваў Берасьцейскую мынцу (манэтны двор).
1895 — першы, прыватны паказ кінафільма братамі Люм’ер.
1921 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускі звон». Рэдактар-выдавец Францішак Аляхновіч.
1943 — нацысты спалілі разам з жыхарамі беларускую вёску Хатынь.
1991 — створаны Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1599 — Антоніс ван Дэйк, флямандзкі мастак.
1786 — Яхім Лялевэль, гісторык і грамадзкі дзеяч Рэчы Паспалітай.
1865 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (Стары Ўлас), паэт, фальклярыст.
1882 — Эдвард Будзька, палітык, літаратар, выдавец.
1920 — Аляксей Пысін, беларускі літаратар.
1942 — Валеры Шчукін, праваабаронца, палітык, журналіст, дэпутат ВС Беларусі 13-га скліканьня.
У памяці
1832 — Ёган Вольфганг фон Гётэ, нямецкі пісьменьнік, мысьляр, прыродазнаўца.
1925 — Аляксандар Мясьнiкоў (Мясьнікян), адзін зь лідэраў бальшавізму ў Беларусі.
1933 — Антон Баначыч, сьпявак, стваральнік і кіраўнік Менскае опэры.