Дата дня
20 сакавіка 1896 году ў Смаргонях нарадзіўся Мойшэ Кульбак, беларускі габрэйскі пісьменьнік міжваеннага часу, старшыня сусьветнага габрэйскага ПЭН-клюбу, «зорка літаратуры ідыш» (габрэйская мова ідыш у 1924 годзе разам зь беларускай, польскай і расейскай стала адной з чатырох дзяржаўных моваў у савецкай Беларусі). Творы Кульбака вылучаліся пошукам новых формаў, выразным уплывам заходнеэўрапейскай літаратуры і філязофіі.
Напрыканцы 1920-х ён вярнуўся зь Вільні ў Менск, ашуканы савецкай прапагандай. У 1937 годзе яго арыштавалі і асудзілі як чальца контрарэвалюцыйнай трацкісцка-тэрарыстычнай групоўкі да найвышэйшай меры пакараньня — расстрэлу. 29 кастрычніка 1937 году Мойшэ Кульбак быў расстраляны разам з сотняй беларускіх навукоўцаў, паэтаў, пісьменьнікаў, публіцыстаў. Яму быў 41 год.
Таксама ў гэты дзень
1767 — стварэньне Слуцкай канфэдэрацыі.
1815 — Напалеон, які вярнуўся са ссылкі на востраў Эльбу, са сваім войскам уваходзіць у Парыж. Пачатак «Ста дзён».
1854 — у ЗША заснаваная Рэспубліканская партыя.
1919 — урад БНР выехаў з Горадні ў Бэрлін.
1933 — у Дахаў, у Нямеччыне, пачаў функцыянаваць першы нацысцкі канцэнтрацыйны лягер.
1988 — у Менску адбыўся мітынг у абарону гістарычнага Верхняга гораду, супраць будаўніцтва станцыі мэтро «Няміга» на месцы Менскага замчышча.
1993 — Гурт Ulis выканаў песьню «Радыё Свабода» на канцэрце, прысьвечаным угодкам БНР. Запіс быў зроблены дзяржаўным Тэлевізійным беларускім каналам (ТБК) у менскім Палацы культуры чыгуначнікаў.
1995 — экстрэмісцкая сэкта «Аум Сінрыкё» арганізавала газавую атаку ў такійскім мэтро. У выніку пяці скаардынаваных нападаў загінулі 13 чалавек і пацярпелі каля 6 тысяч.
2000 — пачалося вяшчаньне радыёстанцыі «Балтыйскія Хвалі» зь Вільні.
2019 — Касым-Жамарт Такаеў стаў другім прэзыдэнтам Казахстану.
У гэты дзень нарадзіліся
43 да н. э. — Публій Авідый Назон, рымскі паэт.
1828 — Генрык Ібсэн, нарвэскі драматург.
1862 — Адам Багдановіч, беларускі этнограф, фальклярыст, гісторык, бацька паэта Максіма Багдановіча.
1889 —Часлаў Родзевіч, тэатральны і грамадзкі дзяяч, ахвяра сталінізму.
1897 — Мікалай Гікала, кіраўнік БССР (1932-37), арганізатар сталінскага тэрору, ахвяра сталінізму.
1898 — Язэп Здановіч, фальклярыст.
1916 — Ніна Абрамчык, пісьменьніца, фальклярыстка, жонка Міколы Абрамчыка.
1952 — Алесь Емяльянаў, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
1977 — Вадзім Дзевятоўскі, беларускі кідальнік молата.
У памяці
1440 — Жыгімонт Кейстутавіч, вялікі князь літоўскі, забіты ў выніку змовы.
1661 — Рыгор Мiрскi, вайсковы дзяяч ВКЛ.
1875 — Януар Сухадольскі, жывапісец-баталіст.
1922 — Алесь Бурбіс, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч.
1976 — Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, вязень Гулагу.
1988 — Зыгмунт Абрамовіч, вядучы актор трупы Ігната Буйніцкага.
1992 — Тамара Чабан, літаратуразнаўца
2010 — Кастусь Тарасаў, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
2023 — Анатоль Казлоў, пісьменьнік.