Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 135 гадоў таму нарадзіўся Саламон Міхоэлс


Прэзыдыюм Габрэйскага антыфашысцкага камітэту. У цэнтры — Саламон Міхоэлс
Прэзыдыюм Габрэйскага антыфашысцкага камітэту. У цэнтры — Саламон Міхоэлс

Падзеі і даты 16 сакавіка

Дата дня

16 сакавіка 2014 году прайшоў арганізаваны Расеяй рэфэрэндум, па выніках якога Крым далучылі да Расейскай Фэдэрацыі. Усясьветная супольнасьць не прызнала рэфэрэндум легітымным.

Таксама ў гэты дзень

1597 — Віцебск атрымаў Магдэбурскае права.

1707 — праз аб’яднаньне каралеўстваў Англіі і Шатляндыі была ўтвораная Вялікая Брытанія.

1919 — у Горадні выйшаў першы нумар газэты «Бацькаўшчына».

1946 — 16-гадовы Ўладзімер Караткевіч піша першы артыкул па-беларуску «Некалькі слоў пра Францішка Багушэвіча як вялікага песьняра Беларусі і прадстаўніка крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры 2-й паловы XIX стагодзьдзя».

1954 — заснаванае Ангельска-Беларускае таварыства.

У гэты дзень нарадзіліся

1757 Ёсіп Казлоўскі, беларускі кампазытар, які быў таксама настаўнікам музыкі Міхала Клеафаса Агінскага. Аўтар палянэзу «Гром победы раздавайся» (на словы Гаўрыіла Дзяржавіна), які быў доўгі час гімнам Расейскай імпэрыі.

1883 Натан Рубінштэйн, музыка і дырыгент, арганізатар музычнага жыцьця ў Менску. Зьнік бязь вестак.

1890Саламон Міхоэлс, тэатральны актор і рэжысэр, забіты ў Менску ў 1948 годзе на загад савецкіх спэцслужбаў.

У часы другой сусьветнай вайны Міхоэлс узначаліў Габрэйскі антыфашыстоўскі камітэт, які апынуўся ў самым эпіцэнтры сусьветных падзеяў, зьвязаных з габрэямі. З аднаго боку, адбыўся генацыд габрэяў на акупаваных немцамі тэрыторыях, з другога – выношваліся пляны стварэньня Ізраіля, з трэцяга – рабіліся праекты габрэйскай аўтаноміі за Байкалам і ў іншых месцах Савецкага Саюзу. Вось жа ў 1948 годзе на ўрачыстым габрэйскім сходзе Міхоэлс радасна паведаміў пра шырокія магчымасьці, якія савецкая ўлада дае для стварэньня габрэйскай дзяржавы. Сталін расцаніў гэтыя словы як заклік да эміграцыі ў Ізраіль і адразу ж даў загад забіць Міхоэлса. На той момант актор знаходзіўся ў Менску. Тут, на адной менскай вуліцы, і быў інсцэніраваны аўтамабільны наезд. Міхоэлс загінуў. А праз два месяцы пасьля гэтага было абвешчана пра стварэньне дзяржавы Ізраілю.

1927 Марыя Лукашук, філёляг, пэдагог, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Марыя Лукашук
Марыя Лукашук

1946 Мікалай Кірычэнка, актор, які таксама ўзначальваў Нацыянальны Купалаўскі тэатар.

Мікалай Кірычэнка ў ролі на сцэне
Мікалай Кірычэнка ў ролі на сцэне

1964 Міхал Анемпадыстаў, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Міхал Анемпадыстаў, які нарадзіўся 16 сакавіка 1964 году. Здымак Арцёма Канцавога.
Міхал Анемпадыстаў, які нарадзіўся 16 сакавіка 1964 году. Здымак Арцёма Канцавога.

1964Уладзімер Давыдоўскі, журналіст і музыка.

У памяці

1928 Міхал Гурын-Маразоўскі, палітык і журналіст, забіты ў Вільні.

2000Павал Пруднікаў, беларускі пісьменьнік, які зазнаў савецкія рэпрэсіі 30-х гадоў і адлюстраваў іх у сваіх творах «Яжовыя рукавіцы» і «Пекла».

2016 Сяргей Ханжанкоў, стваральнік падпольнай групы, якая мелася падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску (1963), вязень савецкіх лягераў.

Сяргей Ханжанкоў
Сяргей Ханжанкоў


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG