21 красавіка ў менскім катэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, узначаліць сьвятую імшу ў інтэнцыі спачылага папы Францішка, паведаміў партал Catholic.by.
Пачатак імшы ў 15:00.
У галоўным касьцёле Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі выстаўлены партрэт папы Францішка. Вернікі маюць магчымасьць прыносіць кветкі і маліцца за спачылага Пантыфіка на працягу ўсяго дня.
Папа Рымскі Францішак памёр у Велікодны панядзелак, 21 красавіка 2025 году ва ўзросьце 88 гадоў у сваёй рэзыдэнцыі ў ватыканскім доме Санта-Марта, паведамілі ў Ватыкане.
Форум