Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прыме Лукашэнку на наступным тыдні


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Уладзімір Пуцін (зьлева) і Аляксандар Лукшэнка
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Уладзімір Пуцін (зьлева) і Аляксандар Лукшэнка

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на наступным тыдні прыме зь візытам Аляксандра Лукашэнку, паведаміў расейскі прапагандыст Павел Зарубін у эфіры тэлеканала «Россия 1». Дату сустрэчы ён не назваў.

Афіцыйнай інфармацыі пра сустрэчу пакуль няма, прэс-служба Лукашэнкі пакуль пра яе не паведамляла.

На прэс-канфэрэнцыі ў Менску 26 студзеня Лукашэнка, адказваючы на пытаньне, куды ён зробіць свой першы афіцыйны візыт у выпадку перамогі на выбарах, заявіў, што нядаўна абмяркоўваў гэтую тэму з Пуціным: «„Слухай, будзе дзіўным, калі я паеду куды-небудзь, калі не ў Маскву“ — „Аляксандар Рыгоравіч, мы заўсёды вас чакаем“. Вось такая была размова. Натуральна, гэта будзе ня проста дзіўна, гэта будзе незразумела для многіх. Таму я пляную, што мы сустрэнемся з прэзыдэнтам Расеі ў Маскве і, як належыць афіцыйным візытам, правядзем адпаведныя кантакты і перамовы».

Папярэдні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся 25–26 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу падчас пасяджэньня кіраўнікоў дзяржаў — чальцоў Эўразійскага эканамічнага саюзу, а таксама нефармальнага саміту Садружнасьці Незалежных Дзяржаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG